Loading

«Права і справядлівасць» – 35,5%, «Грамадзянская кааліцыя» – 30,5%. Так выглядаюць вынікі парламенцкіх выбараў у Польшчы, якія апублікавала Дзяржаўная выбарчая камісія. Кожная з палітычных сілаў называе сябе пераможцам, але сфармаваць урад без кааліцыі з іншымі палітычнымі актарамі немагчыма.

У чым феномен сёлетніх выбараў, чаму рэкордная колькасць палякаў вырашыла прыйсці на ўчасткі і як вынікі галасавання паўплываюць на жыццё беларусаў у Польшчы, абмеркавалі з журналістам і палітычным аглядальнікам сайту «Reform.by» Аляксандрам Атрошчанкавым.

Сцісла ў размове:

Крыніца: скрыншот відэа на канале « Саша, что ты несешь?!» youtube.com/@nesesh

Апошнія гады былі вельмі няпростымі для PiS – тут і ковід, і інфляцыя, і сацыяльныя пратэсты, і вайна ў суседняй Украіне. Прычым кіруючая партыя ўпэўнена, што дастойна справілася з гэтымі выклікамі, а вось меркаванне грамадства на гэты конт вельмі палярызаванае.

  • Цікава, што паміж PiS i «Грамадзянскай платформай» няма вельмі сур’ёзных разыходжанняў. І першыя, і другія маюць карані ў «Салідарнасці». Больш за тое, шмат палітыкаў пераходзілі з адной партыі ў другую.
  • Яраслаў Качыньскі – геніяльны палітык. Гэта майстар палітычнай дыпламатыі, які можа знайсці саюзнікаў на асабістым узроўні. Неўзабаве да «Права і справядлівасці» могуць далучыцца як палітыкі з «Новых левых» ці «Трэцяга шляху», так і з «Платформы». PiS мае ўсе шанцы сфармаваць новы ўрад.
  • Нават калі ў Польшчы зменіцца ўлада, беларусам няма чаго баяцца. Што «Платформа», што «Права і справядлівасць» аднолькава пазітыўна ставяцца да нашых суайчыннікаў. Для абедзвюх палітычных сіл галоўны вораг – Расія, а галоўным саюзнік – Еўропа.

Поўную размову слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.