Надзвычай загадкавая асоба прыйшла ў свет 5 снежня 1947 года. У вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна нарадзіўся хлопчык, якому накавана было стаць адным з самых велічных беларускіх паэтаў. Усё сваё жыццё Алесь Разанаў будзе займацца паэзіяй чыстай красы і напіша ў вечнасць свае верлібры, квантэмы, версэты і філазафемы.
30 гадоў таму, 30 лістапада 1993 урочышча Курапаты атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
У 29-й серыі «Літаратурных начэй» наш герой – кароль айчыннага фельетона 1920-х гг., пачынальнік беларускай прыгодніцкай прозы Анатоль Вольны.
Уладзімір Караткевіч для беларусаў тое ж самае, што для шатландцаў Вальтэр Скот або для палякаў Генрык Сенкевіч. Зрэшты, гэтыя паралелі больш, чым умоўныя, бо Караткевіч у нас свой і адзіны. І менавіта ў гэтым яго непаўторнае месца ў літаратурнай вечнасці.
Канцэпцыю і стратэгію нацыянальнага адраджэння Беларусі прэзентавалі на прэс-канферэнцыі ў Варшаве. Рэалізацыя ўнікальнага дакумента разлічана мінімум на 10 гадоў і будзе ахопліваць самыя розныя сферы грамадства.
У нядзелю, 26 лістапада, у Варшаве пройшло шэсце ў гонар Слуцкага збройнага чыну.
З 24 па 26 лістапада ў варшаўскім кінатэатры Iluzjon можна было сустрэць сотні беларусаў. Усе яны прышлі на фестываль Bulbamovie. Гэта ўжо дзявяты па ліку форум, які пасля 2020 года стаў самым выразным індыкатарам сучаснага стану беларускага кіно.
«10 гадоў таму мы пачалі новую старонку змагання. 10 гадоў таму ўкраінцы правялі свой першы контрнаступ. Супраць беззаконня, спробы пазбавіць нас еўрапейскай будучыні. Супраць нашай няволі». Такімі словамі Уладзімір Зяленскі павіншаваў украінцаў з дзясятай гадавінай Рэвалюцыю Годнасці.
Беларускі бізнес-цэнтр пры Польскім саюзе прадпрымальнікаў сумесна з аналітычным цэнтрам BEROC прэзентаваў вынікі двух важных даследаванняў аб беларускім бізнесе за мяжой. На афіцыйнай прэзентацыі ў Варшаве размаўлялі пра прычыны і наступствы беларускай бізнес-міграцыі, а таксама пра яе патрэбы і перспектывы развіцця.
Беларуская спявачка з грузінскімі каранямі Ketevan прэзентавала кампазіцыю «Дачка Сонца». Пра яе, супрацу з іншымі артыстамі і не толькі – у размове вядучай праекту Марыны Савіцкай з артысткай Ketevan.