Loading

Кампанія «Кадравы рэзерв для новай Беларусі» аб’явіла другі набор на навучальную анлайн-праграму. Яе мэта падрыхтаваць тых, хто будзе працаваць у дзяржапараце адразу пасля змены ўлады. Удзельнікам праграмы абяцаюць даць веды, неабходныя ў дзяржаўным кіраванні.

Пра новы набор у «Кадравы рэзерв», распавёў намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага пераходнага кабінету Юрый Губарэвіч.

Сцісла ў размове:

  • Палітычная сістэма, пабудаваная Лукашэнкам, не дазваляе людзям з амбіцыямі, уласным меркаваннем, дэмакратычнымі поглядамі існаваць у сённяшніх беларускіх рэаліях. Гэта ўжо прывяло да застою. Таму, каб выправіць сітуацыю пасля змены ўлады, трэба вырошчваць прафесіяналаў ужо зараз.
  • Навучанне пачнецца 16 лістапада і працягнецца два месяцы. Заняткі будуць праходзіць двойчы на тыдзень праз Zoom. Агулам 60 акадэмічных гадзін. Запісацца на праграму можна да 31 кастрычніка на афіцыйным сайце «Кадравага рэзерву». Удзел у ёй цалкам ананімны.
  • Мы ведаем, што ў першым наборы на праграму былі супрацоўнікі спецслужбаў. Не дарма пасля гэтага ўсе нашыя платформы прызналі экстрэмісцкімі. Дык вось гэтыя сілавікі не змаглі вылічыць ніводнага ўдзельніка праграмы. А вось атрымаць новыя веды змаглі. Спадзяюся, што яны хоць трохі змянілі іх светапогляд.
  • На сённяшні дзень у «Кадравы рэзерве» ужо больш за 500 чалавек. І, відавочна, што гэтая лічба будзе расці. Сярод выпускнікоў першага набору ёсць былыя супрацоўнікі міністэрстваў, чыноўнікі, буйныя бізнесмены. Многія з іх зараз знаходзяцца ў Беларусі.

Comments are closed.