Loading

Да канца кастрычніка ў Варшаве па адрасе Aleja Armii Ludowej 12 праходзіць беларуская фотавыстава «POZA KRAJEM». Яе стваральнікі кажуць, што галоўнае слова творчай імпрэзы – эміграцыя, якая стала агульным досведам мастакоў. Праз фота яны ўздымаюць такія тэмы, як ідэнтычнасць, сям’я, вайна, сяброўства, настальгія.

Пра натхненне, творчасць і эміграцыю, паразмаўлялі з фатографамі, сустваральнікамі выставы «POZA KRAJEM» Кацярынай Ігнашэвіч і Паўлам Савіцкім.

Сцісла ў размове:

  • Да нас звярнуўся сацыяльны кааператыў «Słuszna Strawa», які дапамагае мігрантам праз розныя праекты. Менавіта яны і прапанавалі зрабіць фотавыставу, якая б паказала эмоцыі, якія даводзіцца адчуваць тым, хто вымушана пакідае свой дом.
  • У кожнага аўтара выставы свая эміграцыя. Гэта і гісторыя пра рэфлексію, і пра сямейныя каштоўнасці, і пра тое, які груз ты нясеш з сабою. Адным з самых цяжкіх складнікаў эміграцыі з’яўляюцца людзі, якія засталіся там, куды ты больш не можаш вярнуцца.
  • Пасля пераезду нявольна спрабуеш дадаваць больш сэнсу і глыбіні ў свае здымкі. Ты імкнешся праз выяву данесці нейкае выказванне, важны мэсэдж. Раней у Беларусі фатаграфія была проста спосабам нешта зафіксаваць.

Comments are closed.