У Польшчы беларусы заснавалі Bialystok Music Club. Аб’яднанне функцыянуе ў Беластоку і запрашае артыстаў да супрацы.
Пра суполку, рэзідэнцтва ў ёй і любоў да ўстаноў з фартэпіяна і прыемнымі напоямі вядучай праекту «Музыка Унэт» Марыне Савіцкай распавёў стваральнік і кіраўнік Bialystok Music Club Антон Сіроцін.
Галоўнае ў размове:
- Пачалося ўсё з таго, што я дзесьці гады 2 таму вырашыў навучыцца граць на піяніна, як звычайны black native people. Я хацеў граць, як Рэй Чальз. Мы дамовіліся з пабам і па чацвяргах пачалі збірацца.
- Беласток – гэта самы беларускі горад у свеце.
- Каманда клубу атрымалася на падставе ўдзельнікаў гурта «Krwadziki». Мы падтрымліваем усіх музыкаў, якія прыязджаюць. То бок бывае, што артыст грае сам, акустычна, толькі пад адну гітару. А мы заўсёды дапамагаем яму: перкусійна, фартэпіяна ці басам.
- Кожны беластоцкі музыка, які адыграў у клубе, адразу становіцца рэзідэнтам Bialystok Music Club.
- Я лічу, што Клуб павінен заставацца некамерцыйным, але самаакупляцца.
- Мы заўсёды адкрытыя для таго, каб рабіць канцэрты ўсім жадаючым.
Comments are closed.