Стваральнікі мапы беларускага бізнесу за мяжой прадставілі новы праект – культурную мапу беларускага замежжа kultmapka.me. Яе задача – дапамагчы нашым суайчыннікам адшукаць месцы, звязаныя з Беларуссю, глыбей даведацца пра ўласную гісторыю і культуру, ацаніць уклад ураджэнцаў нашых земляў у гісторыю і культуру іншых краін.
Пра праект KULTMAPKA паразмаўлялі з яго сустваральнікам, дырэктарам Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Ігарам Станкевічам.
Сцісла ў размове:
- На сённяшні дзень на мапцы ўжо каля 230 кропак у 30 краінах – гэта помнікі, музеі, могілкі, знакавыя мясціны. І гэта толькі пачатак.
- На мапцы ёсць форма, дзе можна дадаваць мясціны, звязаныя з беларусамі і Беларуссю. Любы ахвочы можа даслаць туды інфармацыю. Пасля я яе верыфікую. І калі гэтыя звесткі праўдзівыя, то новая кропка абавязкова з’яўляецца на мапцы.
- Верыфікацыя мясцінаў адбываецца даволі проста. Тут мне дапамагае Вікіпедыя, тэматычныя артыкулы, на Google Maps таксама можна знаходзіць помнікі. Найбольш складана з пахаваннямі на могілках. Тут ужо без рэальнай дапамогі мясцовых беларусаў не абысціся.
- Пакуль мы вырашылі не дадаваць на мапку вуліцы і скверы, звязаныя з Беларуссю, на якіх няма адмысловых шыльдаў. А больш асаблівых крытэраў няма. Калі чалавек лічыць, што месца ці помнік, вартыя таго, каб патрапіць на мапку, то можа спакойна даваць іх у нашую форму на сайце.
Comments are closed.