«Гэта кніга пра дзяцінства, якое заўсёды – страчаны рай. Мне было вельмі балюча яго ўспамінаць», – распавядае культавы беларускі пісьменнік пра сваю новую кнігу «Хлопчык і сьнег». У ёй Бахарэвіч запрашае нас у сваё менска-марсіянскае познесавецкае дзяцінства і спрабуе адшукаць адказы на пытанні, як шмат мы памятаем, як шмат мы мусім памятаць і што мы забываем. Дарэчы, па прызнанні самога пісьменніка, ва ўласным рэйтынгу таго, што ён напісаў, кніга «Хлопчык і сьнег» стаіць на высокім другім месцы.
Чарговую прэзентацыю свайго аўтафікшну Альгерд Бахарэвіч зладзіў у Варшаве на фестывалі інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Мы схадзілі на сустрэчу і занатавалі для вас самыя цёплыя і кранальныя яе моманты. А таксама ў нашым аўдыё ў выкананні аўтара вы пачуеце фрагмент кнігі яго ўспамінаў.
Comments are closed.