Tag

Світанак свабоды-падкаст

Browsing

У аўторак стала вядома пра масавыя ператрусы ў Мінску. Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў, што cілавікі прыйшлі па месцах рэгістрацыі прадстаўнікоў беларускай апазіцыі. Паведамляецца, што актыўнасць сілавікоў звязаная са справай «выбараў у Каардынацыйную Раду».

Серыю артыкулаў аб цяперашніх стасунках лукашэнкаўскай улады і беларускага грамадства сацыёлага Генадзя Коршунава апублікаваў аналітычны Цэнтр новых ідэй. У публікацыях раскрываюцца сучасныя трэнды ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі, якая ўсё больш нагадвае таталітарную дзяржаву з няспыннымі палітычнымі рэпрэсіямі і ўсё новымі элементамі прыгоннага права. З аўтарам пагутарыў Уладзімір Лапцэвіч.

Канцэпцыю і стратэгію нацыянальнага адраджэння Беларусі прэзентавалі на прэс-канферэнцыі ў Варшаве. Рэалізацыя ўнікальнага дакумента разлічана мінімум на 10 гадоў і будзе ахопліваць самыя розныя сферы грамадства.

У Варшаве прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання беларускіх бізнесаў Free Belarus Business Award. Арганізатарам узнагароджання, якое адбылося ўжо ў другі раз, была Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой пры падтрымцы Еўрапейскай Камісіі.

Беларуская дэмакратычная супольнасць працягвае рыхтавацца да выбараў новага складу Каардынацыйнай Рады. Тое, якім чынам гэтыя выбары мусяць адбыцца, зараз якраз актыўна дыскутуецца. Каардынацыйнай Радзе прапанавана сем розных канцэпцый правядзення выбараў: ад мажарытарнай сістэмы праз галасаванне за канкрэтных асоб да галасавання за спісы ад пэўных палітычных сілаў. Пра прапанаваную ім канцэпцыю правядзення выбараў распавядае кіраўнік фракцыі «Грамадзянскае дзеянне» ў цяперашняй Каардынацыйнай Радзе Юрась Губарэвіч.

Лекцыяй на гістарычную тэму і квізам у хабе «Новая зямля» беластоцкія беларусы ўзгадалі падзеі лістапада-снежня 1920 года, звязаныя са Слуцкім збройным чынам. Тады ў ваколіцах Слуцка на змаганне з бальшавікамі падняліся мясцовыя жыхары, абвясціўшы прыналежнасць сваёй тэрыторыі да Беларускай Народнай Рэспублікі.

Ініцыятыва adu.place прэзентавала адукацыйныя магчымасці для маладых беларусаў і беларусак. Імпрэза адбылася ў афлайнавым фармаце ў Варшаве, але яна транслявалася і ў анлайн-рэжыме, і такім чынам бачыць і браць удзел у ёй маглі беларусы і беларускі з розных краінаў свету.

У Беластоку ўвечары 24 лістапада прайшла чарговая акцыя салідарнасці са зняволеным у Беларусі журналістам і дзеячам польскай меншасці Анджэем Пачобутам, а таксама ўсімі беларускімі палітвязнямі. На пікеце распавядалі, што рэпрэсіі не толькі не слабеюць, але і закранаюць усё больш людзей. Днямі стала вядома аб арышце ў Беларусі з палітычных прычын прадстаўнікоў касцёла.

У Варшаве ў суботу прайшла прэзентацыя папярэдняга дакладу Народнага антыкрызіснага ўпраўлення аб пераследзе рэжымам Лукашэнкі беларусаў, якія пражываюць за межамі Беларусі.

«Працэсы» – гэта першы серыял, створаны тэлеканалам «Белсат». Праект складаецца з чатырох трагікамічных навел у жанры абсурду. Прэм’ера першай часткі адбылася роўна год таму, таксама на кінафестывалі «Бульбамуві». А ў гэтую суботу, 25 лістапада, у варшаўскім кінатэатры Iluzjon паказалі дзве наступныя серыі – «Патрыятычнае практыкаванне» і «Прыснілася».