Tag

Світанак свабоды-падкаст

Browsing

Галоўная дзеючая асоба двух прапагандысцкіх сюжэтаў, знятых з удзелам КДБ Беларусі, палітычны актывіст з Магілёва, які зараз жыве ў Варшаве, Алег Аксёнаў прызнае ўласную неасцярожнасць, якая дазволіла лукашэнкаўскім спецслужбам выкарыстаць яго. У выніку ён міма сваёй волі за грошы стаў выконваць іх заданні па перадачы інфармацыі з разнастайных мерапрыемстваў, якія праводзіліся дэмакратычнымі арганізацыямі ў эміграцыі. Пры гэтым актывіст шчыра верыў, што перадае аўдытарскія справаздачы ў структуры ЕС і нават арганізуе за іх кошт навучальныя семінары. Падчас аднаго з іх, семінара па бяспецы, які адбыўся напрыканцы мінулага тыдня, прылюдна праз відэасувязь Аксёнава падзякаваў за супрацу намеснік кіраўніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак. Радыё Ўнэт запыталася ў спадара Алега, як ён ставіцца да таго, што з ім здарылася, і ці ўсё, што паказалі пра яго па беларускім тэлебачанні, праўда.

Паміж беларускай меншасцю і беларускай дыяспарай няма вялікіх кантактаў, кожная з гэтых супольнасцяў жыве ў сваім асобным свеце, заявіла на фестывалі «Прадмова» пісьменніца і журналістка тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва», лаўрэатка сёлетняй прэміі імя Алеся Адамовіча ад Беларускага ПЭН-а Ганна Кандрацюк. З яе поглядам згодны і некаторыя іншыя беларусы, як з меншасці, так і з дыяспары, апытаныя нашым карэспандэнтам Уладзімірам Лапцэвічам.

Юлія Лейдзік і Яўген Канаплёў — самая вядомая пара фатографаў з Беларусі. 17 лістапада ў Старамейскім доме культуры адкрылася іх выстава «Тата ў тэлефоне».

Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку павінен пачаць сваю працу са студзеня 2024 года. Новая культурніцкая ўстанова будзе працаваць як для тых беларусаў, якія спрадвеку жывуць на Беласточчыне, так і для тых, хто пасяліўся там у апошнія гады.

У Варшаве прайшла канферэнцыя «Аўтарытарызм пад пагрозай. Беларуская палітычная сістэма пасля выбараў 2020 г. у параўнальнай перспектыве». Мерапрыемства адбылася на базе Інстытута сацыялогіі і філасофіі Акадэміі Навук Польшчы. Мэта – шматбаковая ацэнка стану беларускай палітычнай сістэмы пасля 2020 года і абмеркаванне імаверных сцэнарыяў далейшага развіцця сітуацыі ў Беларусі. Мерапрыемства складалася з трох панэляў, на якіх выступілі беларускія і польскія навукоўцы, даследчыкі і палітыкі.

25 лістапада ў Варшаве адбудзецца сумесная імпрэза EU NEIGHBOURS east і парталу adu.place, на якой будуць прадстаўленыя адукацыйныя магчымасці для маладых беларусаў і беларусак. Падзея пройдзе ў афлайнавым фармаце, а таксама анлайн на пляцоўцы ў YouTube. Больш падрабязна пра тое, хто будзе браць удзел у івэнце і пра што там можна будзе даведацца радыё Ўнэт распавяла галоўная рэдактарка парталу adu.place Кацярына Буніна.

Адвакаты, якіх лукашэнкаўскі рэжым пазбавіў права на прафесію з-за абарону палітвязняў і якія былі вымушаны эміграваць у розныя краіны, цяпер маюць сваю арганізацыю, зарэгістраваную ў Літве. Беларуская асацыяцыя адвактаў правоў чалавека – такая назва мусіць падкрэсліць, што для яе сябраў важны не толькі інтарэсы кліентаў, але і выпраўленне сітуацыі з правамі і свабодамі чалавека ў Беларусі. Акрамя таго, адвакаты-эмігранты не забываюцца пра тых калег, якія за сваю прафесійную працу апынуліся ў зняволенні. Больш падрабязна пра асацыяцыю радыё Ўнэт распавяла яе прэзідэнтка Марыя Колесава-Гудзіліна.

Тэрмін паўнамоцтваў цяперашняга складу Каардынацыйнай Рады мінае ў пачатку лютага. Прыкладна ў гэты час мусяць прайсці выбары новага складу прадстаўнічага органу дэмакратычных сілаў. Зараз ідзе абмеркаванне розных канцэпцый выбараў. Праз гэта канчатковае рашэнне пра іх правядзенне не было прынятае 8 лістапада, а адкладзена на месяц. Што зараз адбываецца ў КР, якія варыянты выбараў прапануюцца, а таксама як і калі мяркуецца вызначыць канчатковы варыянт правядзення выбарчай кампаніі распавёў спікер Каардынацыйнай Рады Андрэй Ягораў.

Набліжаецца важная для беларусаў дата – Дзень Слуцкага Збройнага Чыну, альбо Дзень Герояў. З гэтай нагоды ў Варшаве ўжо ідзе падрыхтоўка да вялікага маршу.

2 лістапада ў Варшаве ў беларускай прасторы Scena Chmielna прайшоў чарговы арт-маркет. На кірмашы, як і заўсёды, прадавалі беларускі хэнд-мэйд ад рамеснікаў і рамесніц, якія цяпер жывуць і працуюць у Польшчы.