Loading

Юлія Лейдзік і Яўген Канаплёў — самая вядомая пара фатографаў з Беларусі. 17 лістапада ў Старамейскім доме культуры адкрылася іх выстава «Тата ў тэлефоне».

Над сваім сацыяльным праектам фотадуэт працаваў з 2022 года. Увесь гэты час Юля і Яўген здымалі ўкраінскія сем’і ў іх польскіх дамах. Класічныя сямейныя партрэты маюць адзін трывожны элемент — тата на іх прысутнічае выключна на экране смартфона.

24 лютага 2022 года Канаплёў і Лейдзік разам з дзецьмі сустракаюць ва Украіне. «Адразу стала зразумела, да чаго гэта ідзе», — распавядаюць фатографы пра тое, як за пару дзён сабралі валізкі, селі ў аўтобус і прыехалі ў Варшаву. У Польшчы іх дачка Агата трапляе ў клас, дзе вучацца толькі ўкраінскія дзеці. Тады яны яшчэ не ведаюць, што іх праект ужо распачаўся.

— Мы прыйшлі на бацькоўскую сустрэчу і зразумелі, што Яўген на ёй — адзіны тата. У класе былі толькі жанчыны з дзецьмі, груднічкамі. Відавочна, што людзі толькі прыехалі і ім не было з кім пакінуць малых дзетак. Я спачатку нават не зразумела, у чым справа. Думаю, што мы выглядалі даволі дзіўна, — распавядае Юля

А потым у іх дачкі Агаты з’яўвілася сяброўка Соня, працягвае Яўген.

— Соня прыйшла да нас на Дзень нараджэння Агаты. А потым дачка нам расказала, як Соня запыталасяў сваёй мамы, чаму яе тата ва Украіне, а Агацін тата —  тут. З гэтых слоў і распачаўся наш праект. Мы вырашылі зрабіць сямейны партрэт украінскай сям’і ў эміграцыі. 

Выстава «Тата ў тэлефоне» будзе працаваць да 13 снежня.

Comments are closed.