Loading

Адвакаты, якіх лукашэнкаўскі рэжым пазбавіў права на прафесію з-за абарону палітвязняў і якія былі вымушаны эміграваць у розныя краіны, цяпер маюць сваю арганізацыю, зарэгістраваную ў Літве. Беларуская асацыяцыя адвактаў правоў чалавека – такая назва мусіць падкрэсліць, што для яе сябраў важны не толькі інтарэсы кліентаў, але і выпраўленне сітуацыі з правамі і свабодамі чалавека ў Беларусі. Акрамя таго, адвакаты-эмігранты не забываюцца пра тых калег, якія за сваю прафесійную працу апынуліся ў зняволенні. Больш падрабязна пра асацыяцыю радыё Ўнэт распавяла яе прэзідэнтка Марыя Колесава-Гудзіліна.

Сцісла ў размове:

  • Беларуская асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека аб’ядноўвае тых, хто быў пазбаўлены права на прафесію ў Беларусі і з’ехаў з краіны. Сёння гэта больш за 20 чалавек у розных краінах.
  • Дапамагаем адвакатам, якія застаюцца ў Беларусі, каб яны разумелі, што ёсць жыццё пасля пазбаўлення ліцэнзіі. Таксама дапамагаем тым, хто з’язджае.
  • Застаемся адвакатамі для калег, якія ў Беларусі знаходзяцца за кратамі. Такіх шэсць чалавек: Максім Знак, Аляксандр Данілевіч, Юлія Юргілевіч, Анастасія Лазарэнка, Аляксей Бародка і Віталь Брагінец.
  • Трэба адрозніваць адвакатаў, праваабаронцаў і адвакатаў правоў чалавека. Адвакаты правоў чалавека знаходзяцца як бы паміж першымі і другімі. Яны працуюць з пункту гледжання правоў чалавека, але ў інтарэсах свайго кліента. У праваабаронцаў няма адвакацкай таямніцы. У нас яна ёсць.
  • Асацыяцыя правоў чалавека нацэлена на змяненне сітуацыі ў Беларусі, перш за ўсё, на вяртанне інстытуту адвакатуры. Калі будзе новая Беларусь, важна будзе вярнуць адвакатаў, якія з’ехалі, і даць ім магчымасць працаваць.
  • Асацыяцыя зарэгістравана як юрыдычная асоба ў Літве. Літоўскія адвакаты дапамагаюць нам. Яны хочуць, каб мы маглі працаваць у Літве па юрыдычных пытаннях грамадзян Беларусі, правоў чалавека і ўніверсальнай юрысдыкцыі.
  • Мы хочам казаць пра праблемы беларускіх адвакатаў, і каб больш нашых калег у краінах ЕС ведалі пра сітуацыю ў Беларусі. Наша галоўная мэта – вярнуцца ў Беларусь і пабудаваць новую адвакатуру.

Comments are closed.