2 лістапада ў Варшаве ў беларускай прасторы Scena Chmielna прайшоў чарговы арт-маркет. На кірмашы, як і заўсёды, прадавалі беларускі хэнд-мэйд ад рамеснікаў і рамесніц, якія цяпер жывуць і працуюць у Польшчы.
Традыцыйна падзею ладзіць Craft Hand Lab. Свой першы такі маркет ініцыятыва правяла больш як год таму, і за гэты час праект паспеў стаць заўважнай падзеяй – і не толькі сярод беларусаў. На кірмашы, напрыклад, можна пазнаёміцца з творчасцю і вырабамі украінскіх, а часамі і польскіх аўтараў.
Мы паразмаўлялі з арганізатаркамі арт-маркету — гэта таленавітая майстрыца Марыя Кашалапава і івентарка Любоў Шыбаршына. А таксама ў нашым матырыяле вы пазнаёміцеся са стваральніцай брэнда Makarma Соняй.
Comments are closed.