Loading

Галоўная дзеючая асоба двух прапагандысцкіх сюжэтаў, знятых з удзелам КДБ Беларусі, палітычны актывіст з Магілёва, які зараз жыве ў Варшаве, Алег Аксёнаў прызнае ўласную неасцярожнасць, якая дазволіла лукашэнкаўскім спецслужбам выкарыстаць яго. У выніку ён міма сваёй волі за грошы стаў выконваць іх заданні па перадачы інфармацыі з разнастайных мерапрыемстваў, якія праводзіліся дэмакратычнымі арганізацыямі ў эміграцыі. Пры гэтым актывіст шчыра верыў, што перадае аўдытарскія справаздачы ў структуры ЕС і нават арганізуе за іх кошт навучальныя семінары. Падчас аднаго з іх, семінара па бяспецы, які адбыўся напрыканцы мінулага тыдня, прылюдна праз відэасувязь Аксёнава падзякаваў за супрацу намеснік кіраўніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак. Радыё Ўнэт запыталася ў спадара Алега, як ён ставіцца да таго, што з ім здарылася, і ці ўсё, што паказалі пра яго па беларускім тэлебачанні, праўда.

Сцісла ў размове:

  • Фота: facebook.com/olaksenov

    Стаўлюся да такой сітуацыі негатыўна, трэба было быць больш уважлівым. У пастку патрапіў сам, нясу за гэта поўную адказнасць.

  • Быў упэўнены, што працую на еўрасаюзную камісію, глядзеў для яе фінансавую частку як пазаштатны аўдытар. Трэба было правяраць, што срокі, выдаваемыя ЕС, правільна выкарыстоўваюцца.
  • Фактычна ўсе даныя былі ў адкрытай прасторы, плюс некалькі каментароў-меркаванняў ад мяне.
  • Хлусня ў тым, што нібыта я здымаў нумары польскіх машын. Ніякага Антона Лемешава, ад якога нібыта пераводзіліся грошы, не ведаю.
  • Назваць імя еўрадэпутата, на каго саслаліся спецслужбы, не магу.
  • Польскія органы разумеюць маю сітуацыю, больш за тое, ніякай закрытай інфармацыяй я не перадаваў.
  • Мяркую, што развітацца са мной КДБ вырашыў з-за таго, што стаў ім не цікавым, бо справаздач было мала, а таксама, відаць, ім стала шкада грошай.
  • Каб засцерагчыся ад падобных сітуацый, трэба быць пільным і не давяраць сваё жыццё тэлефону і мэсэнджарам, не весці праз іх размовы з невядомымі людзі, а толькі дамаўляцца аб сустрэчах.

Comments are closed.