Loading

«Працэсы» – гэта першы серыял, створаны тэлеканалам «Белсат». Праект складаецца з чатырох трагікамічных навел у жанры абсурду. Прэм’ера першай часткі адбылася роўна год таму, таксама на кінафестывалі «Бульбамуві». А ў гэтую суботу, 25 лістапада, у варшаўскім кінатэатры Iluzjon паказалі дзве наступныя серыі – «Патрыятычнае практыкаванне» і «Прыснілася».

Прэмʼера новых эпізодаў прайшла з супераншлагам, і далёка не ўсе ахвотныя змаглі трапіць гэтым вечарам у кіназалу. Аднак ужо 10 снежня ў варшаўскім кінатэатры Kinoteka можна будзе ўбачыць усе чатыры серыі. Акрамя таго, прэмʼеры асобных навел адбудуцца на тэлеканале «Белсат» 2, 9 і 16 снежня.

Comments are closed.