Loading

Серыю артыкулаў аб цяперашніх стасунках лукашэнкаўскай улады і беларускага грамадства сацыёлага Генадзя Коршунава апублікаваў аналітычны Цэнтр новых ідэй. У публікацыях раскрываюцца сучасныя трэнды ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі, якая ўсё больш нагадвае таталітарную дзяржаву з няспыннымі палітычнымі рэпрэсіямі і ўсё новымі элементамі прыгоннага права. З аўтарам пагутарыў Уладзімір Лапцэвіч.

Сцісла ў размове:

  • Здавалася, што рэпрэсіі выйшлі на плато, але зараз мы бачым іх усплёск. Таксама ёсць усплёск карупцыйных спраў. Гэта звязана з набліжэннем электаральнай кампаніі.
  • Лукашэнка не можа нічога прапанаваць грамадству – ні бачання будучыні, ні дабрабыту, ні добрых стасункаў з суседзямі. Таму ён зноў выкарыстоўвае старую пласцінку «барацьбы з карупцыяй».
  • У Лукашэнкі няма ніякіх інструментаў, акрамя рэпрэсій. Сілавікі набралі неймаверную вагу ў Беларусі. Рэжым будзе ціснуць на палітычных і спрабаваць заігрываць з умоўнай сярэдзінай
    Улады ствараюць новы прыгон. Усё больш запрыгоньваюцца прадстаўнікі кіроўнай вертыкалі, выпускнікі вну, працоўныя на прадпрыемствах, у медыцынскіх установах, спартоўцы. Працэс запрыгоньвання будзе ісці па-рознаму для розных груп.
  • Наканаванасці спаўзання Беларусі ў таталітарызм няма, хоць рэжым у гэтым кірунку мэтанакіравана працуе. Працэсы ў постіндустрыяльным свеце і падзеі 2020 года ў краіне назапашваюць змены, якія выбухнуць з аслабленнем рэжыма.
  • Магчымасць змен можа з’явіцца і да фізічнай смерці Аляксандра Лукашэнкі.

Comments are closed.