Tag

Світанак свабоды-падкаст

Browsing

10 снежня адзначаўся Міжнародны дзень правоў чалавека. Ён быў устаноўлены ў дату прыняцця ў 1948 годзе Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

У гэтую нядзелю, 10 снежня, у варшаўскім кінатэатры Kinoteka можна было сустрэць сотні беларусаў, якія спяшаліся на прэм’еру серыяла «Працэсы». Навэлы абсурду пра Беларусь у чорным люстэрку Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй знялі спецыяльна для тэлеканала Белсат. Атрымаліся чатыры разнажанравыя гісторыі, якія паглядзелі ўжо сотні тысяч інтэрнет-гледачоў.

Паэтэса Наста Кудасава і мастачка Святлана Дземідовіч прадставілі ў беластоцкім хабе «Новая зямля» выйшаўшую сёлета кнігу вершаў «Побач». У зборнік увайшлі творы, напісаныя як у Беларусі да 2020 года, так і пасля грамадска-палітычных падзей, і прадстаўлены яны як адна дарога, па якой ідзе чалавек.

Каля трыццаці беларусаў выйшлі 10 снежня да Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека. Яны трымалі ў руках партрэты беларускіх палітзняволеных і распавядалі аб іх пакутах. Таксама ўзгадалі пра тых, хто будучы асуджаным з-за палітычных прычын, загінуў у месцах адбывання пакарання.

Каардынацыйная Рада вызначылася з канцэпцыяй правядзення выбараў наступнага свайго складу. Адпачатку рознымі суб’ектамі прапанавалася ажно сем канцэпцый. І нарэшце вызначаны кампрамісны варыянт. Пра тое, што прадугледжвае прынятая канцэпцыя, а таксама як і калі пройдуць самі выбары распавёў спікер Каардынацыйнай Рады Андрэй Ягораў.

Беларус Юрый Зайцаў вось ужо тры гады спрабуе дамагчыся атрымання ва Украіне статуса ўцекача альбо дадатковай абароны. Улады Беларусі абвінавачваюць яго паводле шэрагу артыкулаў, нібыта не звязаных з палітыкай – ад стварэння злачыннай арганізацыі да незаконнага абароту наркотыкаў. Але сам Юрый упэўнены, што пераслед менавіта палітычна матываваны – раней ён быў актыўным чальцом анархісцкай арганізацыі, а таксама выкрываў схемы гандлю спайсамі пад прыкрыццём сілавых структураў. З пачаткам паўнамаштабнага ўзброенага ўварвання Расіі ва Украіну Юрый Зайцаў пайшоў дабраахвотнікам ва Узброеныя Сілы. Зараз ён спрабуе атрымаць ва Украіне дадатковую абарону, але ўкраінская Дзяржаўная міграцыйная служба такую абарону надаваць катэгарычна адмаўляецца. У канцы лістапада ён атрымаў ужо другую пастанову суда, якая вызнае рашэнні ДМС незаконнымі. Юрый Зайцаў распавёў сваю гісторыю радыё Ўнэт.

Польска-італьянская кіназорка Кася Смутняк завітала ў Беласток і Белавежу са сваім дакументальным фільмам-дэбютам «Мур». У ім распавядаецца пра сітуацыю, якая ад восені 2021 года склалася на польскім памежжы з Беларуссю, пабудове на мяжы металічнага плоту, а таксама пра людзей, якія дапамагалі мігрантам прытулкам, адзеннем і ежай.  

У Вашынгтоне ў гэтыя дні праходзіць «Стратэгічны дыялог Беларусь-ЗША» з удзелам беларускіх дэмакратычных сіл. Але не ўсіх прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці запрасілі на гэтае мерапрыемства. Не было ў спісе і аднаго з цэнтральных удзельнікаў выбарчай кампаніі 2020 года Валерыя Цапкалы. Сам палітык кажа, што на міжнародныя сустрэчы зараз трапляюць толькі сябры і прыхільнікі офісу Святланы Ціханоўскай.

Створаная беларусамі ва Украіне грамадская арганізацыя «Сустрэча» арганізуе чарговую місію на Херсоншчыну. Гэтым разам – каб павіншаваць з Калядамі і Новым годам амаль 180 украінскіх дзетак, вывезеных з акупаванай расійцамі тэрыторыі Украіны. Пра тое,  што гэта за задума і як яна ажыццяўляецца распавяла сузаснавальніца арганізацыі «Сустрэча» Алена Жаркевіч. 

Дабрачынны фонд «Вільна Білорусь» апошнімі днямі надае асаблівую увагу сем’ям беларусаў, якія загінулі за свабоду Украіны і Беларусі. І зараз, напярэдадні калядных і навагодніх святаў, ён падрыхтаваў сем’ям беларускіх герояў шэраг святочных сурпрызаў. Акрамя таго, фонд «Вільна Білорусь» стаў удзельнікам валанцёрскай прэміі гэтага года ва Украіне. Пра актыўнаці дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь» у канцы года распавядае ягоны кіраўнік Аляксей Францкевіч.