Loading

Ініцыятыва adu.place прэзентавала адукацыйныя магчымасці для маладых беларусаў і беларусак. Імпрэза адбылася ў афлайнавым фармаце ў Варшаве, але яна транслявалася і ў анлайн-рэжыме, і такім чынам бачыць і браць удзел у ёй маглі беларусы і беларускі з розных краінаў свету.

Імпрэза складалася з трох блокаў. У першым прэзетаваліся магчымасці для прафесінага развіцця і ўсталявання сувязяў і кантактаў. Першым прэзентаваць сваю прапанову арганізатары запрасілі мэнэджара праграмы EU4Youth Эрыкаса Янкаўскаса. Праект Social Camp дастаткова вядомы сярод удзельнікаў, але тым не менш ягоны прадстаўнік Ігар Куксін падрабязней распавёў пра тое, што можна атрымаць ад супрацы з гэтай праграмай.  

Магчымасці бясплатнага альбо часткова платнага навучання прэзентавалі прадстаўнікі канкрэтных навучальных установаў у другім блоку. Відавочна, гэта быў найбольш цікавы і практычны блок, асабліва для будучых абітурыентаў, якія шукаюць, дзе ім працягнуць адукацыю. Мэнэджака ў рэкруцінгу абітурыентаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Лізавета Еграшына распавяла пра тое, што прапануе гэтая ВНУ, размешчаная ў сталіцы Літвы. Што такое Вольны беларускі ўніверсітэт можна было даведацца прэзентацыі праграмнага дырэктара гэтай ўстановы  Алеся Лагвінца. А кіраўнік кумунікацый Еўрапейскага каледжа ў Наталіне Якуб Кубіца прадставіў напрамкі надання адукацыі і некаторыя перспектывы паступлення ў гэтую ўстанову, якая геаграфічна месціцца ў Польшчы. 

У трэцім блоку імпрэзы гаварылі пра тое, як падарожнічаць па Еўропе і чаму для гэтага не трэба шмат грошай. Прагучалі прэзентацыі Андрэя Паўловіча – кіраўніка рэсурснага цэнтру Salto для краін усходняй Еўропы і Каўказа, арганізацыя Мост+ прэзентавала сваю праграму мабільнасці, а каардынатар Беларускай працоўнай суполкі EU NEIGHBOURS east Усеваладд Лагун распавёў пра тое, чым займаецца і што прапануе гэтая арганізацыя. 

Апошнім блокам афлайнавай сустрэчы было так званае кафэ-пляцоўка для вольных стасункаў паміж прадстаўнікамі розных ініцыятываў і наведвальнікамі. 

Паводле слоў галоўнай рэдактаркі adu.place Кацярыны Бунінай, арганізатары плануюць ладзіць падобныя імпрэзы  надалей. Наступная плануецца ўжо ў пачатку будучага года. 

Падрабязней пра тое, што казалі ўдзельнікі імпрэзы, слухайце ў нашым рэпартажы ў плэеры ніжэй:  

Comments are closed.