Tag

Світанак свабоды-падкаст

Browsing

Фестываль традыцыйнай беларускай культуры Soncahraj, які ўпершыню прайшоў летась, і арганізатарам якога быў фонд «Тутака», рыхтуецца і сёлета. Яго пазіцыянуюць як прадстаўленне выключна аўтэнтычнай, без разнастайных аўтарскіх умяшальніцтваў, народную творчасць.

Офіс Святланы Ціханоўскай ініцыюе правядзенне 22 – 23 красавіка ў Вільні ІІ Канферэнцыі беларусаў свету. Што гэта будзе за мерапрыемства, якія пытанні плануецца абмеркаваць і як туды патрапіць распавядае каардынатар у супрацы з дыяспарамі Офісу Святланы Ціханоўскай Данііл Гаркавы.

Дзяржатамнагляд Беларусі выдаў дазвол на пачатак энергетычнага пуску на другім блоку БелАЭС. Пасля гэтага энергаблок падключаць да сеткі, і ён выдасць першую электраэнергію ў адзіную энергасістэму краіны. Літаральна тыдзень таму Міністэрства замежных спраў Літвы накіравала ноту пратэсту ў Мінск з патрабаваннем неадкладна спыніць Беларускую атамную электрастанцыю да вырашэння ўсіх пытанняў ядзернай бяспекі, выяўленых міжнароднымі місіямі. Паводле звестак літоўскай разведкі, Беларусь і «Расатам» у мінулым годзе спрабавалі схавалі інцыдэнты і дэфекты ў рэактарных сістэмах на першым і другім энергаблоках.

Фотаальбом Take Minsk home прэзентуюць у Беларускім моладзевым хабе 7 красавіка. Выданне нарадзілася паводле выставы «Я хачу дадому». Кранальную галерэю работ мінскіх фатографаў, якія з’ехалі з Беларусі пасля 2020 года, паказалі ў Музеі вольнай Беларусі напрыканцы мінулага года. Цяпер паводле гэтай настальгічнай экспазіцыі надрукуюць цэлую кнігу фотаўспамінаў пра родны горад.  

«Я ўспрымаю людзей як дрэвы. У кагосьці карані паветраныя, але ў мяне карані ў зямлі, у Менску. У горадзе, які зрабіў мяне такой, якая я ёсць. Таму я спрабую пашукаць такі бяспечны шлях дадому tu i teraz, у цяперашніх умовах», – дзялілася сваімі думкамі ў нашым эфіры аўтарка праекта Ана Мацкевіч.

На прэзентацыі альбома, у якім таксама будуць фотаздымкі, што не трапілі ў экспазіцыю, можна будзе сустрэцца з аўтарамі і стваральнікамі выдання. У імпрэзе возьме ўдзел псіхалагіня Вольга Сарока, а «Інклюзіўны барыста» пачастуе ўсіх ахвотных смачнай кавай.

Падтрымлівае гэтую падзею аб’яднанне ByProsvet, якое звычайна аказвае дапамогу палітвязням і тэматычнаму самвыдату.

Пра імпрэзу і дзейнасць арганізацыі мы паразмаўлялі з удзельніцай каманды ByProsvet Ядвігай.

Мова Нанова – гэта асяродак нязмушанага вывучэння беларускай мовы, дзе ў цікавай, часам забаўляльнай форме выкладаецца лексіка і граматыка, а таксама прысутнічаюць цікавыя беларускамоўныя госці. Пра тое, як арганізавалася Мова Нанова ў Рызе, дзе і калі праходзяць заняткі распавёў арганізатар курсаў у латвійскай сталіцы Алег Юрэвіч.

Шэлтару ў Беластоку, дзе зараз жывуць беларусы, вымушаныя бегчы альбо з Беларусі, альбо з Украіны, у маі споўніцца роўна год. І перажывае ён не самыя лёгкія часы: фінансавае пытанне паўстае ўсё больш востра, хоць пакуль удаецца знаходзіць грошы. Стваральніца часовага жылля для суайчыннікаў Алена Жаркевіч упэўнена, што беларусы павінны дапамагаць адно аднаму, бо інакш нічога ў іх не атрымаецца.

Ужо другі мона-спектакль прадставіў у Беластоку фрык-тэатр Ex Tempore, які летась стварылі беларусы-эмігранты. Яго ідэйны натхняльнік і пакуль адзіны актор В. Шэры абяцае, што будзе папаўненне акторскага складу, а прыхільнікам варта чакаць новых спектакляў і больш таго – радыё-пастановак.

На цяперашнім этапе музей мае працоўную назву «Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы». Ён будзе прысвечаны беларусам, якія загінулі ў расійска-ўкраінскай вайне ад самага яе пачатку. Пра ідэю стварэння музея і яго канцэпцыю нам распавёў заснавальнік установы, якая зараз пачынае працэс рэгістрацыі, кіраўнік Дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч.

Ад самага пачатку паўнамаштабнага ўварвання расійцаў ва Украіну 24 лютага 2022 года на абарону Украіны паўсталі дзясяткі беларусаў. Ужо пазней да іх далучыліся сотні нашых суграмадзян, былі створаныя полк імя Кастуся Каліноўскага і іншыя беларускія падраздзяленні. Сёння беларускія вайскоўцы ў самых гарачых пунктах расійска-ўкраінскага фронту абараняюць Украіну і свабоду ўсяе Еўропы.

Пра тое, як апынуўся ва Украіне, як сустрэў вайну і што яго зараз найбольш непакоіць мы паразмаўлялі з адным з ваяроў батальёна Волат палка імя Кастуся Каліноўскага Аляксеем Вайцяховічам з пазыўным «Оскар».

Прадстаўнікі беларускай дыяспары вышлі 2 красавіка да Генеральнага консульства РБ, каб выказаць свой пратэст планам размяшчэння расійскай ядзернай зброі ў Беларусі. Таксама было ўзгадана пра тысячы палітычных зняволеных, рэпрэсаваных і дзясятках тысячах эмігрантаў, якіх пакінулі радзіму, ратуючыся ад палітычнага пераследу з боку рэжыму Лукашэнкі.