Tag

Світанак свабоды-падкаст

Browsing

На кніжным кірмашы, які прайшоў у Беластоку, беларускі пісьменнік Алесь Кудрыцкі прадставіў сваю новую кніжку ў жанры фэнтазі для дзяцей «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада», выдавецтва Андрэя Янушкевіча. Паводле літаратара, ён пісаў яе ў трох краінах – Беларусі, Украіне, Польшчы. Наш беластоцкі карэспандэнт Уладзімір Лапцэвіч пагутарыў з аўтарам аб яго новым выданні і творчай актыўнасці.

Каля трыццаці чалавек выйшлі 23 красавіка да Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку, каб паказаць, што ахвяры аварыі на Чарнобыльскай АЭС не забыты. Таксама мітынгоўцы выступілі супраць размяшчэння на беларускай тэрыторыі ядзернай зброі і наўпрост акрэслівалі Расію галоўным ворагам Беларусі.

Арганізатарам філалагічнага конкурсу з’яўляецца кафедра беларусістыкі. Роўна 29 гадоў таму яе прафесар Аляксандр Баршчэўскі разам з калегамі стаў пачынальнікам гэтай прыгожай традыцыі. Сёння гэта адзіная ў Польшчы алімпіяда для нацыянальнай меншасці. Высокі статус спаборніцтва прыносіць лаўрэатам вялікія карысці − стыпендыі, ільготы пры паступленні і нават магчымасці бясплатнага навучання ў самых прэстыжных прыватных ВНУ.

Яраслаў Іванюк з фонду «Камунікат», Валер Булгакаў з выдавецтва Arche, а таксама выдаўцы Андрэй Янушкевіч і Раман Цымбераў прадставілі свае выданні на 10-ым кніжным кірмашы ў Беластоку, які прайшоў 21-23 красавіка ў межах Літаратурнага фестываля «На памежжы культур».

Святлана Ціханоўская накіравалася з візітам у Германію. «Мне выпаў гонар выступіць у панядзелак вечарам з прамовай аб свабодзе па запрашэнні Фонду Фрыдрыха Наўмана», – напісала лідар дэмакратычнай Беларусі ў Твітары. Таксама Святлана Ціханоўская сустрэнецца з парламентарыямі, прадстаўнікамі ўрада Германіі і мясцовымі беларусамі.

Лідар руху салідарнасці «Разам», Вячаслаў Сіўчык, запрашае ўсіх беларусаў у гадавіну чарнобыльскай катастрофы выказаць сваю нязгоду з размяшчэннем ядзернай зброі ў Беларусі. 26 красавіка пройдзе панэльная дыскусія «Расейская ядзерная экспансія ў цені Чарнобыля – новы выклік для Еўропы» у Музеі Вольнай Беларусі а 16 гадзіне.

Ужо заўтра ў Кіеве ў памяшканні Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі адкрыецца выстава, прысвечаная беларусам, якія загінулі, абараняючы Украіну. Пра падрыхтоўку да адкрыцця выставы ў сталіцы Украіны і стаўленне да ініцыятывы ўкраінскіх уладаў распавёў арганізатар выставы, кіраўнік дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч.

«Бацькаўшчына колеру зямлі» – такую назву мае кніга ўраджэнкі падляшскай Сакольшчыны, журналісткі тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» Уршулі Шубзды, якую яна ўпершыню прэзентавала ў беластоцкім пабе Beer4you у рамках праекта Beer&History. Змест выдання – гутаркі з людзьмі, якія размаўляюць на максімальна прыбліжанай да беларускай мовы гаворцы, але беларусамі сябе не атасаямляюць.

Літоўскія парламентарыі 20 красавіка адхілілі вета прэзідэнта Гітанаса Науседы і канчаткова пацвердзілі: з-за вайны ва Украіне Літва ўводзіць розныя нацыянальныя санкцыі ў дачыненні да грамадзян Беларусі і Расіі. Пакуль у Сейме ішло галасаванне, беларусы Вільні зладзілі мітынг ля будынка парламента. Асноўнае патрабаванне: не абмяжоўваць іх правы і не прыраўніваць да расіян.