Loading

На цяперашнім этапе музей мае працоўную назву «Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы». Ён будзе прысвечаны беларусам, якія загінулі ў расійска-ўкраінскай вайне ад самага яе пачатку. Пра ідэю стварэння музея і яго канцэпцыю нам распавёў заснавальнік установы, якая зараз пачынае працэс рэгістрацыі, кіраўнік Дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч.

На Дзень Волі мы вырашылі зрабіць фотавыставу, прысвечаную беларускім героям, якія аддалі свае жыцці ва Украіне з пачатку расійска-ўкраінскай вайны. Выставу мы зрабілі ва Львове ў Доме ваяроў і яна там працягваецца яшчэ і зараз.

Калі мы правялі гэтую фотавыставу, па-першае, мы зразумелі, што экспанаты, якія былі выстаўленыя, не аб усіх беларусах, якія загінулі. Мы зразумелі, што мы шмат пра якіх беларусаў яшчэ не ведаем. І мы вырашылі збіраць гэтую інфармацыю.

Падчас (адкрыцця) гэтай фотавыставы, на ім прысутнічалі родныя загінулых. Яны прынеслі асабістыя рэчы. Гэта экспанаты, якія мы вырашылі ў далейшым выкарыстоўваць у музеі. Людзі, якія нам дапамагалі правесці гэтую выставу, таксама прапанавалі, каб тут на сталай аснове з’явіўся нейкі музей, нейкае месца, дзе пра гэтых герояў была б інфармацыя і акрамя інфармацыі збіралі б і рэчы загінулых. Так нарадзілася ідэя.

Фотавыстава «З Украінай у сэрцы», якая адкрылася 24 лютага ў Доме Ваяра ў Львове.

Калі мы пачыналі толькі рыхтаваць фотавыставу, прысвечаную подзвігу беларускіх герояў, ужо тады стала зразумела, што гэта пачатак існавання музея. Мы падаем зараз дакументы на рэгістрацыю. Будзем збіраць інфармацыю аб усіх загінулых беларусах ва Украіне, будзем збіраць інфармацыю аб цывільных беларусах, якія таксама загінулі ва Украіне. Будзем збіраць інфармацыю аб ваенных злачынствах з боку Расіі і злачыннага рэжыму Беларусі.

То бок, пачынаем працаваць над гэтым, каб увекавечыць памяць беларускіх герояў, і спадзяемся, што ў будучыні з імёнамі беларускіх герояў будзе асацыявацца не толькі незалежная і свабодная Украіна, але і вольная і незалежная Беларусь.

І звяртаюся таксама да беларусаў: калі ў вас ёсць нейкія рэчы загінулых, нейкая інфармацыя пра загінулых – звяртайцеся, калі ласка, нам важна сёння, па-першае – сабраць інфармацыю пра ўсіх, то бок, калі вы валодаеце інфармацыяй аб загінулых дабраахвотніках і цывільных ва Украіне – будзем удзячны за гэтую інфармацыю. Калі ёсць у вас штосьці перадаць нам у музей у якасці экспанатаў – таксама будзем вельмі вам удзячны.

І бліжэйшым часам мы будзем ужо ведаць, калі і дзе мы з нашай фотавыставай наведаем еўрапейскія гарады, дадзім гэтую інфармацыю і будзем вельмі рады вас бачыць на гэтай фотавыставе.

Comments are closed.