Loading

Ужо другі мона-спектакль прадставіў у Беластоку фрык-тэатр Ex Tempore, які летась стварылі беларусы-эмігранты. Яго ідэйны натхняльнік і пакуль адзіны актор В. Шэры абяцае, што будзе папаўненне акторскага складу, а прыхільнікам варта чакаць новых спектакляў і больш таго – радыё-пастановак.

Фрык-тэатр у Беластоку з’явіўся ў лістападзе 2022 года. Паводле пакуль адзінага ў ім актора, які сябе называе творцай з Беларусі В. Шэрым, гэта творчы псеўданім, назва мае глыбокі сэнс. Ex Tempore з лацінскай мовы азначае «па-за часам», і яго тэатр існуе па-за вымярэннем часу, і можа сягаць па сюжэты, па сэнсы ў любыя эпохі, у любую свядомасць, у любы мастацкі стыль.

«Гэта такая, хутчэй, адсылачка да постмадэрнізму і нават метамадэрнізму. Галоўнае адрозненне постмадэрнізму і метамадэрнізму ад астатніх мастацкіх плыняў у тым, што карыстанне сюжэтамі, адсылачкамі і спасылачкамі ідзе асэнсавана. Пакуль яшчэ праекты невялічкія, таму што мы яшчэ не знайшлі фінансаванне. Мы яшчэ чакаем папаўненне акторскага складу, таму што ў сённяшніх абставінах усе артысты раскіданыя па свеце і іх трэба сабраць. Канцэптуальнае рашэнне аб тым, што мы збярэмся ў Беластоку, канчаткова прынятае і захады ў гэтым накірунку ўжо вядуцца. Зразумела, без канкрэтыкі з паразуменняў бяспекі, але тым не менш працэс ідзе, і ўжо ў гэтым годзе мы будзем выступаць не толькі ў выглядзе нейкіх мона-драмаў, мона-спектакляў, а ўжо ў нармальным тэатральным фармаце. Прычым жанр, які мы для сябе абралі, накірунак фрык-тэатру – гэта сучасная постмадэрнісцкая плынь, якая яшчэ не вельмі распаўсюджана. Мы аб’ядноўваем у сябе і вулічнае мастацтва, і мастацтва малых тэатральных формаў, і гэта дазваляе нам быць вельмі адаптыўнымі. Фактычна тут ёсць элементы перформанса і хэпінінгаў, могуць быць элементы імерсіўных спектакляў, вулічнага куглярства і чаго заўгодна. Гэта дазваляе больш шырэй даносіць свае сэнсы да публікі. Мы больш вольныя, мы не абмежаваны толькі прасторай будынку тэатра. Мы можам выступіць як на вялікай сцэне, так на камернай сцэне, так і ў нейкіх сутарэннях, на вуліцы. Гэта моцная старана менавіта гэтага напрамку», – сказаў В. Шэры.

Але пакуль у тэатра праекты невялічкія. Напрыклад, як першы мона-спектакль «Помста» – гістарычнае фэнтазі аб часах паўстання Каліноўскага ці «Маскі», які артыст прадставіў напрыканцы сакавіка ў беларускім хабе «Новая зямля» ў Беластоку. Паводле В.Шэрага, гэта спекталь-споведзь, дзе ўсё заснавана на асабістых перажываннях, аўтабіяграфічных момантах. Усё звязана з падзеямі апошніх дзесяцігоддзяў – калі аўтар, будучы яшчэ малым хлопчыкам спрабуе нешта зразумець, напрыклад, чаму беларусы не гавораць па-беларуску. Яго юнацкасць выпадае на часы перабудовы, ГКЧП, першыя гады незалежнасці Беларусі, калі масак на людзях не было відаць, і, натуральна, вяртанне пасля змены сімволікі гэтых масак на тварах знаёмых з дзяцінства людзей.

Падрабязней слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.