Tag

Світанак свабоды-падкаст

Browsing

Прэм’ера спектакля-чыткі «Бяляцкі, прасі літасці!» запланавана на 20 красавіка ў Каралеўскім драматычным тэатры «Драматэн» у Стакгольме. У межах праекта «Драматэн.doc» чацвёра артыстаў прадставяць інсцэніроўку паводле твораў «Бяляцкі, пішыце прашэнне аб памілаванні» праваабронцы Алеся Бяляцкага « і «Зэкамерон» адваката Максіма Знака. Нагадаем, што яны абодва зараз з’яўляюцца палітычнымі зняволенымі. Аб прэм’еры і праекце мы пагутарылі мастацкім кіраўніком dramaten.doc Дзмітрыем Плаксам.

На Падляссі поўнай хадой ідзе падрыхтоўка да ўжо трэцяга па ліку фестывалю абуджаных «Тутака». Яго правядзенне запланавана на сярэдзіну лета – 14-15 ліпеня. А галоўным адрозненнем ад мінулагодніх фестываляў стане большая колькасць актыўнасцяў немузычнай скіраванасці.

19 красавіка спаўняецца 80 гадоў з дня пачатку паўстання ў Варшаўскім гета, у якім удзельнічала нямала ўраджэнцаў Беларусі. Сярод іх Цывія Любеткін: яна нарадзілася ў Беларусі, займалася грамадскай дзейнасцю на тэрыторыі Польшчы, пачатак вайны сустрэла ў Заходняй Украіне, вярнулася ў Варшаву, была падпольшчыцай Кракаўскага гета, пасля Варшаўскага, сярод нямногіх вырвалася з атачэння,  сведчыла супраць нацыстаў у судах і сёння фактычна з’яўляецца сімвалам габрэйскага супраціву ў свеце. Партрэт Цывіі разам з мужам размешчаны на адной з паштовых марак Ізраіля. Яе можна ўбачыць на некалькіх муралах у варшаўскім раёне Муранаў, зробленых у памяць пра яўрэйскі супраціў. У яе гонар названа адна з вуліц Тэль-Авіва. У Беларусі ж яе імя мала хто ведае, а ўлады Івацэвіцкага раёна адмовіліся назваць імем Цывіі Любеткін адну з вуліц яе роднага Быценя. Пра нацыянальную гераіню Ізраля і Польшчы размаўляем з гісторыкам Алесем Белым.

У Варшаву нарэшце прыйшла вясна. Горад імкліва зелянее, квітнее і прыгажэе. Цяпер польскую сталіцу можна ўбачыць у новых – вясновых дэкарацыях. Пра самыя адметныя з іх у нашым эфіры распавяла экскурсавод Таццяна Казак. 

Пасхальныя сюжэты з намёкам на беларускую рэчаіснасць прадставіў нядаўна створаны ў Варшаве сямейна-сяброўскі тэатр «Батлейка» разам з Хорам вольных беларусаў. Артысты і спевакі ўпершыню наведалі са спектаклем Беласток і выступілі ў беларускім хабе «Новая зямля».

Беларусам зноў пачалі блакаваць банкаўскія карткі ва Украіне. З праблемамі паноўна сутыкнуліся і тыя, хто раней, усе ж такі, здолеў атрымаць доступ да сваіх рахункаў. Што адбываецца і як тлумачаць гэта ўкраінскія банкі распавядае наш карэспандэнт Андрусь Гаёвы, які не толькі сочыць за гэтай гісторыяй, але таксама стаў яе ахвярай.

Уласныя вершы і пераклады сусветна вядомых хітоў другой паловы ХХ стагоддзя ўпершыню прадставіў журналіст тэлеканала «Белсат» Аляксей Дзікавіцкі, які паходзіць з Пінска. Усе творы напісаны на палескай гаворцы, што робіць новую кнігу «Світумузыка», як і папярэднюю «Оньдэ», цікавай з’явай ў літаратуры на неўнармаванай мове беларускіх палешукоў.

Дакументальны фільм «Беларусь 23.34» пра зняволенні і катаванні сілавікамі ўдзельнікаў мірных пратэстаў у 2020-м годзе, які стварыла каманда на ініцыятыву маладой беларускай рэжысёркі-дакументалісткі Тані Свірэпы выходзіць на экраны свету і ў хуткім часе мае быць паказаны на міжнародным анлайн-фестывалі дакументальнага кіно Артдокфэст ды кінафестывалі DOC-Cévennes ва Францыі. Мы паразмаўлялі з Таняй Свірэпай пра тое, як ствараўся фільм і якія ён выклікаў водгукі.

Аб зборы матэрыялаў для Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе пра ўдзел лукашэнкаўскага рэжыму ў ваенных злачынствах супраць украінцаў распавёў у Беластоку кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) і сябра Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка. Туды ён прыехаў, каб сустрэцца з беларускай грамадскасцю, пачуць меркаванні людзей, паразмаўляць з імі перад Другой Канферэнцыяй беларусаў свету, якая запланавана ў Вільні на 22-23 красавіка.

У канцы мінулага тыдня Літва заявіла аб сваім намеры падаць пазоў да Беларусі ў Міжнародны суд ААН з патрабаваннем прызнаць дзеянні ўладаў Беларусі па незаконным увозе на тэрыторыю Літвы мігрантаў з іншых краінаў парушэннем Пратакола аб незаконным увозе мігрантаў па сушы, моры і паветры, які дапаўняе Канвенцыю ААН супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці. Літва мае намер дамагчыся выплаты Беларуссю кампенсацыяў Літве за панесеныя ў сувязі са спыненнем незаконнай міграцыі выдаткі. Мы папрасілі пракаментаваць перспектывы такога пазову юрыстку-міжнародніцу, кандыдатку юрыдычных навук Кацярыну Дзяйкала.