Tag

Світанак свабоды-падкаст

Browsing

Ва Украіне пачынае працу рэабілітацыйны цэнтр «Ланка» для аднаўлення ветэранаў вайны і тых, хто зараз абараняе краіну ў войску. Пра тое, хто з’яўляецца мэтавай групай рэабілітацыйнага цэнтра, на якой стадыі фармавання ён зараз знаходзіцца і як туды звярнуцца, радыё Ўнэт  распавяла кіраўніца Рэабілітацыйнага цэнтра «Ланка» Таццяна Гацура-Яворская.

У чацвер стала вядома, што былы кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка шпіталізаваны. Ён знаходзіцца ў Наваполацкай цэнтральнай бальніцы. Пра гэта паведаміў штаб Віктара Бабарыкі. Там расказалі, што інфармацыі пра палітыка не атрымлівалі ўжо некалькі месяцаў. Гэтую інфармацыю радыё Ўнэт пацвердзіла і валанцёрка штаба, заснавальніца сайта politzek.me, Іна Кавалёнак.

Пасля паспяховай акцыі перад літоўскай амбасадай, беларускія патрыятычныя арганізацыі працягваюць кампанію па абароне інтарэсаў беларусаў. У суботу 29 красавіка ў Варшаве перад амбасадай ЗША адбудзецца мітынг з нагоды гадавіны чарнобыльскай катастрофы.

«У прысценку старога лесу» гэта гісторыі людзей Белавежскай пушчы. Цягам некалькіх гадоў з імі сустракалася і размаўляла Ганна Кандрацюк. Фактуру для сваёй сёмай кнігі яна збірала па два бакі памежжа — і ў Беларусі, і ў Польшчы. 

26 красавіка адзначаецца гадавіна Чарнобыльскай катастрофы. Для беларусаў стала традыцыяй праводзіць у гэты дзень марш пад назваю Чарнобыльскі Шлях. У гэтым годзе традыцыйны для Беларусі Чарнобыльскі Шлях прайшоў у мностве гарадоў па ўсім свеце, але не ў Мінску, дзе ён патрэбны больш за ўсё. У Варшаве гэтае мерапрыемства праводзілася ўпершыню, але тут да яго далучыліся не толькі прадстаўнікі беларускай дыяспары, але ўкраінскія актывісты і нават польскія палітыкі.

Пераклад кнігі «Поўня» Міхася Андрасюка аб беларускай мары і надзеі, як характарызуе яе аўтар, прэзентаваны на вялікім кніжным кірмашы ў Беластоку ў межах Літаратурнага фестываля «На памежжы культур». Пераклад выданы арганізатарамі фестываля – фондам «Суседзі», што падкрэслівае асаблівую каштоўнасць гэтага твора, які раней атрымаў узнагароды ў Беларусі. Аб падзеі распавядае наш беластоцкі карэспандэнт Уладзімір Лапцэвіч.

Фотавыстава «З Украінай у сэрцы» адкрылася ў Кіеве. З гледзішча ўкраінскай улады гэта дастаткова важная падзея. Прынамсі, улады ўзгаднілі яе правядзенне ў памяшканні Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі. І сапраўды адкрыццё выставы стала даволі заўважнай укранскім медыя-полем падзеяй.

На стаўшую ўжо традыцыйнай акцыю салідарнасці з журналістам і дзеячам польскай меншасці ў Беларусі Анджэем Пачобутам выйшлі 25 красавіка прадстаўнікі беларускай дыяспары і актывісты польскага руху. У зняволенні з-за палітычных прычын Анджэй знаходзіцца ўжо 25 месяцаў.

Юрысты дэмакратычных сіл абмеркавалі ўдзел беларускіх суддзяў у злачынствах супраць чалавечнасці, а таксама паспрабавалі выпрацаваць практычныя крокі па прыцягненні іх да адказнасці ў рамках механізмаў універсальнай юрысдыкцыі. Пасля таго, як пратэстная дзейнасць у Беларусі была задушана, на першае месца ў пераследзе актывістаў выйшлі суддзі.  З улікам прававога дэфолту беларусам не прыходзіцца спадзявацца на справядлівае расследаванне і сумленны суд. Таму адным з асноўных напрамкаў дзейнасці дэмакратычных сіл быў і застаецца прававы ціск на рэжым Лукашэнкі. У гэтага ціску дзве мэты: прыцягнуць да адказнасці вінаватых і аднавіць справядлівасць для пацярпелых – расказаў радыё Ўнэт юрыст НАУ Арцём Праскаловіч.

На вокладцы кнігі «Побач» − і імя мастачкі Святланы Дземідовіч, якая стварыла штосьці большае, чым проста ілюстрацыі да вершаў. Атрымалася кніга-шлях, лірычны герой якой вандруе са старонкі на старонку. Бо ўсе мы кудысьці ідзём, і гэта таксама ёсць выйсце.