Tag

Світанак свабоды-падкаст

Browsing

Не ўсе беларускія бізнэсоўцы ставяцца адназначна да сітуацыі на мяжы. 11 траўня ў Варшаве адбылося ўрачыстае аб’яўленне вынікаў Першага конкурсу Free Belarus Business Award. Падчас яго нам удалося атрымаць каментар прадстаўніка адной з варшаўскіх лагістычных фірмаў. Ён лічыць, што сітуацыя цалкам зразумелая, мясцовыя перавозчыкі, паводле яго меркавання, проста бароняць уласны рынак. Ён таксама звярнуў увагу не пэўную нераўнавагу ва ўмовах працы польскіх і ўкраінскіх перавозчыкаў, што, паводле слоў нашага суразмоўцы і было першапрычынай незадавальнення польскіх перавозчыкаў. Як і папярэднія нашыя суразмоўцы па гэтай тэме, ён пажадаў застацца ананімным.

З 12 па 14 траўня ў Таліне пройдзе міжнародная спартыўная канферэнцыя «Athletes for Peace and Freedom». Адна з самых важных дыскусій на канферэнцыі будзе прысвечана вайне ва Украіне. Спартоўцы паразважаюць пра адказнасць за дзеянні сваіх урадаў, а таксама якую ролю можа адыграць спорт у аднаўленні міру ва Украіне. Акрамя таго, на канферэнцыі прапануецца выпрацаваць прапановы для Міжнароднага Алімпійскага камітэта, Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, міжнародных федэрацый па допуску беларускіх і расійскіх атлетаў да міжнародных спаборніцтваў. Якая зараз сітуацыя ў спорце па гэтым пытанні і што новага могуць прапанаваць беларускія вольныя спартсмены – радыё Ўнэт абмеркавала з выканаўчым дырэктарам Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці Аляксандрам Апейкіным.

Набліжаецца чарговая Ноч музеяў. Сёлета яна пройдзе 13 траўня. Гэта адна з самых чаканых падзей культурнага жыцця горада, калі можна бясплатна наведаць музеі і папулярныя месцы. Але мы б не раілі стаяць гадзінамі ў чарзе, каб схадзіць у Каралеўскі замак або Нацыянальны мастацкі. Яны і так адкрытыя кожны дзень. А Ноч музеяў тым і асаблівая, што дазваляе ўбачыць унікальныя месцы. На такія мы ў першую чаргу і звярталі ўвагу ў нашым гайдзе.

Галоўным героем Дня Перамогі-2023 стаў безумоўна Лукашэнка. Усе сачылі за яго станам здароўя, спачатку ў Маскве, а пасля ў Мінску. Няздольнасць прайсці 300 метраў, потым адсутнасць на ўрачыстым абедзе Пуціна, публікацыі пра «хуткія дапамогі» для Лукашэнкі ў расійскіх СМІ. Да апошняга захоўвалася інтрыга, ці зможа ён прыняць удзел ва ўрачыстасцях да Дня Перамогі, запланаваных у Мінску. КДБ нават прыдумала спецыяльны план пра тэракт, каб у выпадку чаго апраўдаць яго адсутнасць на ўрачыстасцях. Лукашэнку на Плошчу Перамогі прывезлі, а вось зрабіць так, каб ён загаварыў, ужо не змаглі: галоўным аратарам быў прызначаны міністр абароны Віктар Хрэнін.

Беларусы Германіі працуюць над забаронай дзейнасці прыхільнікаў расійскай агрэсіі ва Украіне. Беларусы Бонна, разам з прадстаўнікамі іншых дыяспар і мясцовымі жыхарамі не далі правесці прыхільнікам агрэсіі свой марш з нагоды 9 траўня. Як кажа прадстаўнік беларускай дыяспары зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, Антон Малкін, арганізатары акцыі таксама хацелі пакласці канец прысваенню Расіяй гісторыі перамогі ў Другой Сусветнай вайне.

Прадстаўнікі беларускай дыяспары Беластока правялі мітынг у гонар перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне. Яны параўналі дзеянні пуцінскай Расіі ва Украіне са злачынствамі супраць чалавечнасці, якія здзяйсняла гітлераўская Германія. Таксама былі ўзгаданы і палітзняволеныя, якія пакутуюць і паміраюць у Беларусі, якой кіруе хаўруснік Пуціна Аляксандр Лукашэнка.

Глеб Гарадзецкі

Другая Сусветная вайна безумоўна з’яўляецца вельмі складанай і міфалагізаванай тэмай у беларускай гісторыі. Прычым гэта міф, які зʼяўляцца на нашых вачах. Трэба для такога працэсу не шмат: міф зʼяўляецца тады, калі гісторыя выходзіць за навуковыя рамкі і ператвараецца ў палітычную зброю, а тая ці іншая гістарычная зʼява не асэнсоўваецца навукоўцамі, а сакралізуецца палітычнымі сіламі ў сваіх карысных мэтах.

Украіна рыхтуецца да контрнаступу. Дыверсійныя аперацыі актывізаваліся апошнім часам, што, напэўна, сведчыць аб яго хуткім пачатку. У Расіі на гэтым фоне адмяняюць ваенныя парады на 9 траўня, у рэгіёнах на захадзе Расіі забароненае выкарыстанне дронаў і нават бліжэйшы паплечнік Пуціна, Яўген Прыгожын, пагражаў, што баевікі яго незаконнага ўзброенага фармавання «Вагнэр» пакінуць пазіцыі пад Бахмутам. Нібыта з-за недахопу снарадаў.

Сляпую чытанку-перформанс паказала новая тэатральная ініцыятыва «ДзеЯ другая». Спектакль нараджаўся ў літаральным сэнсе на вачах у публікі паводле ўсіх законаў жанру. Прэм’ера прайшла ў Музеі вольнай Беларусі 5 мая.

Беларускага журналіста-фрылансера і актывіста «Руху «За Свабоду» з Маладзечна Валянціна Цішко, які ў 2021 годзе вымушаны быў уцякаць з Беларусі праз палітычны пераслед, дэпартавалі з Украіны. Трэцяга траўня Цішко вывезлі са Львова, дзе ён жыў апошнія больш як паўтара года, на мяжу з Польшчай і загадалі пакінуць Украіну. Раней Валянцін Цішко падаўся ва Украіне на атрыманне статусу палітычнага ўцекача альбо дапаўняльнай абароны. Пра тое, што адбылося 3 траўня Валянцін Цішко распавёў нашаму радыё.