Tag

Світанак свабоды-падкаст

Browsing

— Спадар Іван, ужо больш за тыдзень расійскія прапагандысты крычаць аб нібыта ўжо пачаўшымся контрнаступе ўкраінскіх войскаў, таксама відавочным павелічэнні баявой актыўнасці. На вашу думку, ці можна казаць аб пачатку контрнаступу?

21 траўня – Дзень палітвязня ў Беларусі. Што прапануе зрабіць у гэты дзень «Вясна»?
Беларускія праваабаронцы ініцыявалі правядзенне 21 траўня Дня палітвязня ў Беларусі. Менавіта ў гэты дзень два гады таму ў калоніі ў Шклове памёр палітычны зняволены, актывіст з Ліды Вітольд Ашурак. Станам на 17 траўня гэтага года з палітычных матываў у беларускіх вязніцах утрымліваецца 1480 чалавек. Пра тое, што мяркуецца рабіць да Дня палітвязня ў Беларусі распавяла праваабаронца «Вясны» Марына Кастылянчанка.

У беластоцкай тэатральнай майстэрні «Юстына Гадлеўская і сябры» прайшла прэм’ера спектакля «Граніца», пастаўленага па сюжэтах кніг «Занатоўкі кантрабандыста» гродзенскага праваабаронцы Віктара Сазонава і «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» знакамітага польскага пісьменніка беларускага паходжання ХХ стагоддзя Сяргея Пясецкага. У цэнтры ўвагі – польска-савецкая і польска-беларуская мяжа не толькі як крыніца прыбытку для кантрабандыстаў, але і абшар з асаблівым каларытам, правіламі, традыцыямі.

Беларускі валантэрскі рух ва Украіне пачаў актыўна развівацца ад пачатку паўнамаштабнага ўварвання Расіі. Кіраўнік грамадскага аб’яднання «Агенцыя развіцця дэмакратыі і інфармацыйных свабод» Юрый Федарэнка, як кіраваў валантэрскім цэнтрам у Кіеве ў лютым-сакавіку 2022 года, адзначыў, што кожны трэці валантэр быў тады беларус. Днямі ў Кіеве створаны беларуска-ўкраінскі валантэрскі хаб «Сустрэча». Што гэта будзе за арганізацыя і чаму зараз паўстала неабходнасць яе стварэння, радыё Ўнэт спытала ў яе сузаснавальніцы Алены Жаркевіч.

Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляйен пацвердзіла, што новы пакет санкцый супраць Расіі будзе змяшчаць меры ў дачыненні да трэціх краін, якія дапамагаюць Расіі ў вядзенні вайны супраць Украіны. Кіраўнік Еўракамісіі не ўдакладніла, як менавіта будзе працаваць гэты механізм, і дадала, што размова ідзе аб «некалькіх кантрольных кропках», якія будуць пацвярджаць неабходнасць абмежаванняў. Таксама новы пакет санкцый можа пашырыць спіс тавараў ЕС, забароненых для транзіту праз Расію. Раней пра такія абмежаванні афіцыйна не паведамлялася. Пра тое, што Еўрасаюз пачынае працу над чарговым, 11-ым пакетам санкцый у дачыненні да Расіі стала вядома на мінулым тыдні. Калі абмежаванні будуць прыняты, невядома. Ацаніць эфектыўнасць мінулых санкцыйных пакетаў радыё Ўнэт папрасіла палітолага з Эстоніі Аарне Веедла.

Фільм «Руzzкий мир», які за сабраныя данаты і фінансавую дапамогу сяброў зняў беларускі рэжысёр Вячаслаў Сікора, з’явіўся ў спецыяльна створаным для гэтай карціны тэлеграм-канале. Беларуска-літоўская група акцёраў сваёй гульнёй перадае трагедыю ў жыцці гераіні-ўкраінкі. Яна хаваецца ад вайны ў дыктатарскай Беларусі, дзе яе гвалціць расійскі афіцэр, які потым хоча ажаніцца з ёю. Аб новым фільме з яго аўтарам паразмаўляў наш беластоцкі карэспандэнт Уладзімір Лапцэвіч.

Інтэрактыўны спектакль для дзяцей «рЭвалюцыя Зайца», пастаўлены па матывах народнай казкі «Ліса і заяц», прадставіла ў Беластоку творчая група пад кіраўніцтвам мастачкі і сцэнографкі Таццяны Дзіваковай. Цягам двух апошніх выходных дзён і чатырох паказаў гледачы маглі назіраць, як да галоўнага героя прыходзіць асэнсаванне вартасці разліку на ўласныя сілы пры змаганні за адабраную хатку.

Над двума ліцэямі з дадатковым вывучэннем беларускай мовы ў Гайнаўцы і Бельску-Падляшскім узнікла пагроза змянення статусу. Калі так адбудзецца, то ў Польшчы не застанецца сярэдніх навучальных устаноў, дзе не толькі вучаць беларускай мове, літаратуры, традыцыям, але і захоўваюць беларускі дух. Прычына ў новай трактоўцы адукацыйнымі ўладамі палажэння аб магчымасці вучняў пры іх жаданні адмовіцца ў працэсе навучання ад абавязковага вывучэння беларускай мовы і адпаведна ад здачы выпускнога экзамена па ёй. Прадстаўнікі беларускай меншасці, кіраўніцтва ліцэяў, бацькі навучэнцаў арганізавалі 14 траўня ў Беластоку прэс-канферэнцыю, дзе заявілі рашучы пратэст спробам змяніць статус гэтых навучальных устаноў і распавялі пра сваю дзейнасць у рэчышчы недапушчэння пагаршэння сітуацыі з навучаннем беларускай мове.

Клубу Spadčyna усяго тры месяцы, але ў ім ужо займаецца больш за 60 дзяцей і падлеткаў ад 8 да 16 гадоў. Спачатку яны збіраліся, каб правесці час за настольнымі гульнямі. Пасля высветлілася, што дзеці хацелі б вучыць беларускую мову і гісторыю. Пакрысе ў «Спадчыне» сталі з’яўляцца дыскусійныя клубы, тэатральныя заняткі, беларускамоўныя кінапрагляды і чытанкі любімых кніг, па матывах якіх яны нават ездзяць у падарожжы.