Loading

— Спадар Іван, ужо больш за тыдзень расійскія прапагандысты крычаць аб нібыта ўжо пачаўшымся контрнаступе ўкраінскіх войскаў, таксама відавочным павелічэнні баявой актыўнасці. На вашу думку, ці можна казаць аб пачатку контрнаступу?

— Гэта яшчэ прэлюдыя, мы яшчэ нічога не пачыналі. Ну, насамрэч. Я думаю гэта проста прэлюдыя, без жартаў. Бо тая тэхніка, якую мы папрасілі ў нашых заходніх сяброў, яна яшчэ ўвогуле не выкарыстоўвалася. Не было ні «Leopard-аў», ні «Challenger-аў». «Абрамсы», зразумела, яны цяпер у Польшчы знаходзяцца, вялікай колькасці гэтых БМП «Bradley», «Marder», гэтага ўсяго яшчэ не было. То бок, гэта лакальнае прасоўванне для таго, каб атачыць расійскую ПВК «Вагнэр» у Бахмуце.

— Асноўныя баі зараз ідуць вакол Бахмута, дарэчы, баі за яго ідуць ужо больш 9 месяцаў і, насамрэч, там жа некалькі ліній умацаванняў украінскіх войскаў і ўсё роўна расейцы спрабуюць ціснуць менавіта там. На вашу думку, навошта яны гэта робяць?

— У гэты горад было ўкладзена столькі намаганняў расейцамі, нават не столькі расейцамі, колькі вагнераўцамі. Мноства тэхнікі, мноства людзей пакладзена, шмат часу выдаткавана на гэты горад. Але, гэта ж зэкі, у іх гэтыя паняцці. Столькі ўкладзена, трэба на характар браць. І вось яны на характар… Восем месяцаў, дзевяць месяцаў Прыгожын бярэ. Для яго гэта ўжо ідэя фікс, для яго гэта выжыванне ў Крамлі, і гэта экзістэнцыйнае пытанне. Таму яму трэба толькі браць, а потым проста выходзіць, бо яго (Бахмут) немагчыма трымаць. Гэта не горад, гэта разваліна. За дзевяць месяцаў там ужо нічога не засталося, гэта проста марсіянская паверхня. Таму ён дойдзе да апошняга дома, а потым яму давядзецца выходзіць на нейкую іншую пазіцыю. І вы правільна кажаце, за Бахмутам не будзе аўтастрады проста ў Варшаву. Не, там яшчэ другая трэцяя – трыццаць чацвёртая лінія абароны.

— Расейцы таксама кажуць, што ўкраінскія войскі нібыта будуць ісці па расійскіх тэрыторыях, акупуюць іх. На вашу думку, што гэта, нейкі інфармацыйны ўкід ці сапраўды такая верагоднасць існуе?

— Я думаю, гэта, па-першае – інфармацыйны ўкід. Калі расейцы кажуць, што быццам бы Украіна будзе акупаваць расійскія гарады для таго каб потым гандляваць. Вось мы ўзялі, умоўна, ваш Белгарад, а вы вярніце нам наш Данецк. Не. Мы так не працуем.

— Працягваючы тэму Белгародскай вобласці, там 13 траўня былі сбітыя 2 верталёты і 2 самалёты. На вашу думку, гэта таксама можа быць падрыхтоўкай да контрнаступу і дзейнасць нейкіх украінскіх ДРГ, ці гэта свае ж расейцы іх і збілі?

— Мяркуючы па ўсім, гэта мусіць быць «friendly fire», паколькі расійская прапаганда ні разу не згадала пра гэты інцыдэнт. Яны не сказалі ні пра ДРГ, ні пра «укранацыстаў», ні пра «бандэраўцаў». Наогул нічога. То бок, такое ўражанне, што гэта быў «friendly fire». Яны, відаць, ляцелі з выключанымі сваімі транспондэрамі, відаць, гэтая расійская СПА ўбачыла іх, не разглядзела свой-чужы і проста знішчыла ўсіх.

— Дарэчы, сапраўды, самі расейцы не каментавалі гэта амаль, а вось Лукашэнка сваіх сяброў здаў. Ён жа паведаміў падчас візіту на камандны пункт войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі, што 2 самалёты і 2 верталёты былі збітыя. На вашу думку, рэжым у Мінску напужаны тым, што адбываецца вось каля Беларусі?

— Я думаю так. Я думаю, там страх ёсць. Сапраўды, ён падставіў, расказаў, што адбыўся інцыдэнт. Я разумею, што вялікая колькасць расейцаў пра гэта не ведаюць. Проста ім пра гэта не расказвалі, нават коса-крыва не паказвалі. Ведаюць толькі тыя, хто там жыве ў гэтай вобласці, у гэтым рэгіёне. І я думаю, што вось такое цікавае напампоўванне было з боку Лукашэнкі сваім вайскоўцам, каб такога не адбылося ў іх. Каб адзін аднаго не перастралялі.

Поўную размову слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.