Loading

Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляйен пацвердзіла, што новы пакет санкцый супраць Расіі будзе змяшчаць меры ў дачыненні да трэціх краін, якія дапамагаюць Расіі ў вядзенні вайны супраць Украіны. Кіраўнік Еўракамісіі не ўдакладніла, як менавіта будзе працаваць гэты механізм, і дадала, што размова ідзе аб «некалькіх кантрольных кропках», якія будуць пацвярджаць неабходнасць абмежаванняў. Таксама новы пакет санкцый можа пашырыць спіс тавараў ЕС, забароненых для транзіту праз Расію. Раней пра такія абмежаванні афіцыйна не паведамлялася. Пра тое, што Еўрасаюз пачынае працу над чарговым, 11-ым пакетам санкцый у дачыненні да Расіі стала вядома на мінулым тыдні. Калі абмежаванні будуць прыняты, невядома. Ацаніць эфектыўнасць мінулых санкцыйных пакетаў радыё Ўнэт папрасіла палітолага з Эстоніі Аарне Веедла.

— Вядома, мы можам бясконцую колькасць пакетаў санкцый прымаць. І ідэя была ўвогуле кіраўнікоў Еўрапейскага Саюза і нават Злучаных Штатаў, яны ніколі не хавалі, што хочуць не адразу ўсе абмежаванні ўводзіць, а паступова. Гэта ж быў план Барака Абама, людзі забываюцца на ўсе гэтыя рэчы. Пасля Крыма ў яго спыталі: а што вы зараз будзеце рабіць? Аддалі Крым, як бы не супраціўляліся Пуціну моцна ў канкрэтнай сітуацыі. І што вы будзеце рабіць далей? Ён адказаў: наш адказ – санкцыі. Значыць, з 2014 па 2022, восем гадоў гэтыя санкцыі прымаліся, яны вядома ж, яны ўплывалі на расійскую эканоміку. Гэта праўда, але не такім чынам, каб Расія не змагла б пачаць новую вайну маштабную супраць Украіны. І зараз такая сітуацыя. Мы бачым: ідзе паступовае нарошчванне гэтых санкцыі. Але гэта не тое, што Еўрапейскі Саюз можа зрабіць. Ёсць канкрэтныя сітуацыі. Я проста нагадваю вам, што абмяркоўваецца зараз здзелка па збожжы. А які вынік гэтых абмеркаванняў? Далі магчымасць Пуціну правесці нейкія здзелкі праз JPMorgan. Гэта адзін з найбуйнейшых банкаў Амерыкі. Здавалася б, вось ужо больш за год ідзе вайна, а мы даем права Пуціну разгарнуць нейкія здзелкі праз JPMorgan. Гэта ж неяк дзіўна гучыць. Але дзівацтва ў гэтым і заключаецца, што Заходні свет пакуль не хоча скончыць стасункі з Пуціным. І няма аб’ёмных санкцыяў супраць пуцінскага рэжыму. Ёсць і іншы бок пытання – гэта вось замарожванне расійскіх актываў. І тут мы таксама бачым, што калі мы па краінах пойдзем, абʼём замарожаных сродкаў невялікі. Скажам у Эстоніі з канца восені 2022 гэта можа быць 30 млн. еўра, не больш.

— А ўдакладню, па вашай адзнацы на колькі тут расійскіх актываў?

— Тут, канечне, мільярды. Расійская алігархі вельмі любяць, і Пуцін вельмі любіць Эстонію. Ён зарабляў тут свае першыя мільёны, пачынаючы з нафтавага бізнэсу, якія яны разам з Цімчанкам вялі тут яшчэ з савецкіх гадоў, у канцы васьмідзесятых. І, вядома, тут дзейнічаюць дзясяткі мільярдэраў. Усе тыя прозвішчы, якія вы бачыце ў Блумбэргу ці ў Форбсе, усе гэтыя дзеячы тут – Цімчанка, Махмудаў, Мардашоў. Зразумела, што ў актываў на дзясяткі мільярдаў. Тут у Эстоніі ў іх тэрміналы, нерухомасць і гэтак далей, бізнэс самы розны. Але калі мы паглядзім на абʼём сродкаў, які замарожаны, то гэта нязначныя сумы.

— А чаму так, гэты эстонскі ўрад нейкія свае інтарэсы мае ці проста баіцца Расіі?

— Мы разумеем, як гэта адбываецца ў Эстоніі, як гэта адбываецца ў іншых краінах Еўрапейскага саюза. Ідзе вялізнае лабіраванне, вядома, нейкія лабісты пераконваюць, што эканоміка краіны будзе пакутаваць і ўсім будзе горш. Вядома, ёсць пэўныя юрыдычныя праблемы. Скажам мы чулі што ва Усманава маёмасць у трасце ў Германіі. Што гэта значыць юрыдычна? Гэта значыць, што гэта як бы не ўсманаўская маёмасць. Але немцы пачалі казаць, што гэта нічога не значыць, гэта ўсё роўна яго маёмасць, хоць і ў трасце. Іншыя краіны больш асцярожна ставяцца да гэтых пытанняў. Першы выпадак, які быў створаны ў свеце, каб ужо не толькі замарожваць расійскія актывы, а і забіраць, іх быў Канадзе. Раскрылася, што нейкія дывідэнды ў нейкай фірме ў Канадзе мае Абрамовіч. І яны вырашылі, што вось трэба гэтыя грошы адабраць і аддаць Украіне. Гэта адзіны такі выпадак. Цяпер Швейцарыя пачала падобныя размовы. Але ў цэлым мы бачым вельмі асцярожнае стаўленне. Скажам, што да аблігацый Злучаных Штатаў Амерыкі, дзяржаўных. Вы чуеце, што нібыта яны не жадаюць гэта рабіць, таму што іншыя краіны таксама там трымаюць грошы ў гэтых аблігацыях. І калі гэта рабіць, тады давер да амерыканскай фінансавай сістэмы ўпадзе. Вось такія размовы. А іншыя краіны, мы бачым, што нейкія лабісты абараняюць энергічна інтарэсы расійскіх алігархаў, і маюць вынік.

— Што тычыцца Эстоніі, на вашую думку, гэта рэальная пагроза з боку расіян ці проста запалохваюць?

— Мне цяжка гэта каментаваць. Я проста сыходжу з фактаў, што сумы, якія зараз замарожаныя, яны не значныя. Журналісты задавалі гэтае пытанне. Адказ атрымалі фармальны. Адказалі, што там вось нейкія тэрміналы патрапілі пад санкцыі. І я не бачу, каб урад спрабаваў апраўдвацца па гэтым пытанні ці даць больш інфармацыі.

Поўную размову слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.