Loading

Сляпую чытанку-перформанс паказала новая тэатральная ініцыятыва «ДзеЯ другая». Спектакль нараджаўся ў літаральным сэнсе на вачах у публікі паводле ўсіх законаў жанру. Прэм’ера прайшла ў Музеі вольнай Беларусі 5 мая.

Падзеі ў «Новым часе» адбываюцца ў 2021 годзе ў невялічкім беларускім мястэчку. Яго жыхары мусяць выжываць у зададзеных абставінах, пра якія сёння немагчыма свабодна размаўляць у Беларусі. Менавіта таму аўтар тэкста папрасіў не называць свайго імя.

У праекце ўдзельнічала 13 акцёраў з розных гарадоў дзвюх краін. Да апошняга акцёры не ведалі, каго яны будуць граць. У прысутнасці гледачоў рэжысёрка размеркавала ролі, раздала тэксты і касцюмы, а цягам паказу давала адмысловыя заданні і падказкі.

Падрабязнасці слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.