Loading

Беларусы Германіі працуюць над забаронай дзейнасці прыхільнікаў расійскай агрэсіі ва Украіне. Беларусы Бонна, разам з прадстаўнікамі іншых дыяспар і мясцовымі жыхарамі не далі правесці прыхільнікам агрэсіі свой марш з нагоды 9 траўня. Як кажа прадстаўнік беларускай дыяспары зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, Антон Малкін, арганізатары акцыі таксама хацелі пакласці канец прысваенню Расіяй гісторыі перамогі ў Другой Сусветнай вайне.

«Мы правялі сумесна з украінцамі, грузінамі, расіянамі і немцамі акцыю ў Боне. Мы расказвалі пра тое, што Расія адна не можа прысвойваць перамогу ўсяго Савецкага Саюза. Перамога належыць у роўнай ступені ўсім народам СССР».

Таксама працягваецца збор доказаў падтрымкі вайны ва Украіне вядомай у Германіі расійскай актывісткай, прыхільніцай рэжыму Пуціна, Аленай Калбаснікавай. Па словах Антона Малкіна, гэта можа стаць добрым прэцэдэнтам дзеля далейшай забароны дзейнасці прарасійскіх актывістаў і арганізацый.

«6 чэрвеня, адбудзецца суд над адной з правадыроў гэтага руху, Аленай Каўбаснікавай. Першапачаткова яе абвінавачвалі ў праслаўленні і ўсхваленні злачынстваў супраць чалавечнасці, якія здзяйсняюцца Расіяй супраць Украіны. Знайшліся іншыя сведчанні, якія паказалі, што яна не толькі праслаўляе і ўсхваляе, але нават ездзіла туды і перавозіла гуманітарную дапамогу, што, у прынцыпе, цалкам зразумела. А таксама перадавала грашовыя сродкі, сродкі тэлекамунікацыі, якія знаходзяцца пад санкцыямі, іншыя тавары падвойнага прызначэння. Калі нам атрымаецца выйграць у судзе і стварыць прэцэдэнт, то мы, напэўна, зможам рухацца далей у бок поўнай забароны такой фашысцкай ідэалогіі ў Нямеччыне».

Поўную версію размовы слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.