Loading

У Варшаву нарэшце прыйшла вясна. Горад імкліва зелянее, квітнее і прыгажэе. Цяпер польскую сталіцу можна ўбачыць у новых – вясновых дэкарацыях. Пра самыя адметныя з іх у нашым эфіры распавяла экскурсавод Таццяна Казак. 

− Вясна – найлепшы перыяд у Варшаве. Калі хочаш адкрыць для сябе сапраўды прыгожы горад, трэба яго наведаць менавіта ў гэты час, − настойліва раіць Таццяна. 

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от Польша ● Варшава ● гид ТАТЬЯНА (@gid_in_warsaw)

− У перыяд красавіка-траўня найлепш хадзіць у гарадскія паркі. Хаця Варшава ў прынцыпе вельмі зялёны горад. Галоўнае − улічыць, калі квітнеюць тыя ці іншыя дрэвы. Пачынаць лепш за ўсё за магнолій. 

Больш за ўсё гэтых дрэў, кажа Таццяна, у раёне Жалібож і Саска Кэмпа. Варта наведаць і батанічыня сады, якіх у Варшаве два. Востравы магнолій ёсць у Каралеўскіх лазенках, адны з самых прыгожых дрэў знаходзяцца ў Парку Скарышэўскага, ну а самыя вядомыя магноліі − каля палаца ў Вілянове. 

− Гэтыя дрэвы ў Вілянове − адныя з самых старых у горадзе. А маладыя магноліі можна ўбачыць у кампусе Варшаўскага ўніверсітэта. Калісьці я складала цэлы спіс лакацый з магноліямі ў Варшаве. 

− У якія раёны ўвогуле ты б раіла зазірнуць менавіта вясной? 

− Можна наведаць правы бераг Варшавы і схадзіць на Саску Кэмпу. Побач там знаходзіцца Парк Скарышэўскага. Гэта адзін з маіх любімых паркаў у Варшаве. Дарэчы, з прыходам траўня адкрываюцца некаторыя музеі, якія ўзімку былі зачыненыя. Напрыклад, музей у Барбакане. Сціплы, невялікі, распавядае пра абарончыя сцены, а зімой не працуе па адной прычыне − там няма ацяплення, а яно абавязковае ў музеі. У Лазенках з траўня адчыняецца Белы дом і Водазбор, якія ў халодны перыяд года таксама не прымаюць наведвальнікаў. 

− А калі для цябе пачынаецца вясна ў Варшаве? 

− Калі пачынае квітнесць фарсіцыя. Куст, які хутка ператворыцца ў зялёны, але пакуль што жоўты. Таксама для мяне вясна − гэта нарцысы. Пачатак вясны асацыюецца з жоўтым колерам. 

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от Польша ● Варшава ● гид ТАТЬЯНА (@gid_in_warsaw)

Адкрыць для сябе вясновую Варшаву можна і на экскурсіях Таццяны Казак. Іх яна праводзіць кожныя выхадныя. Расклад і маршруты заўсёды публікуе ў сваім інстаграме. 

− На працягу красавіка і траўня планую экскурсію ў горад Лодзь. Вырашыла звазіць жадаючых і паказаць горад, які таксама мне вельмі падабаецца, і я заўсёды змагаюся са стэрэатыпамі, якія існуюць у дачыненне да Лодзі. Будуць Лазенкі, сходзім на Старыя Павонзкі, ну і магчыма ў красавіку яшчэ патрапім усе разам на Жалібож, бо яго трэба глядзець зараз. Безумоўна, будзе ў маі і Саска Кэмпа. Нездарма ёсць песня «То быў май, квітнела Саска Кэмпа». Песню, дарэчы, напісала паэтка Агнешка Асецка, якая жыла ў гэтым раёне. 

Поўную размову з Таццянай Казак слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.