Tag

Світанак свабоды-падкаст

Browsing

Кіраўнік міжнароднага дэпартамента Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Анатоль Котаў выступіць на панэльнай дыскусіі буйнейшага ўсходнеўрапейскага эканамічнага форума, які распачынаецца сёння, 5 верасня, у польскім мястэчку Карпач. Дыскусія, дзе будзе прамаўляць беларускі прадстаўнік, закране пытанні таго, як зрабіць спорт больш прыбытковым. На думку свабодных беларускіх спартсменаў, спорт мусіць зарабляць, але зарабляць сумленна. Са спікерам дыскусіі ў Карпачы пагутарыў наш карэспандэнт Уладзімір Лапцэвіч.

Арганізатарам творчай акцыі выступіў Цэнтр беларускай культуры і супольнасці. Распачаўся тыдзень у панядзелак днём шляхты. У бліжэйшыя дні ў Беларускім доме чакаюць пісьменнікаў, музыкаў і мастакоў. Кульмінацыяй тыдня стане вялікі кірмаш, які пройдзе ў суботу.

Каля 40 малодшых школьнікаў, якія за апошнія гады разам з бацькамі прыехалі з Беларусі, прыйшлі ў Беларускую школу, якая ўпершыню адкрыла свой філіял у Беластоку. Першыя заняткі адбыліся ў суботу, 2 верасня, у гарадскім Цэнтры грамадскай актыўнасці.

Для многіх беларускіх дзетак гэты навучальны год ізноў распачаўся за мяжой. І куды толькі не закідвала эміграцыя беларускія сем’і пасля 2020 года! Польшча, Літва, Грузія, Германія. Але ёсць і больш экзатычныя напрамкі – напрыклад, Швейцарыя. Там, дарэчы, ужо зусім хутка ў дзяцей будуць восеньскія канікулы, бо навучальны год  распачаўся 15 жніўня. І гэта – далёка не адзінае адрозненне швейцарскай школы ад беларускай. 

Першая беларуская анлайн-школа ва Украіне пачынае новы навучальны год. Пра тое, як працуе ўстанова, што прапануе сваім вучням і за які кошт жыве – у размове з яе заснавальніцай і кіраўніцай, спявачкай і акторкай Анастасіяй Шпакоўскай. 

Кампанія па ліквідацыі апазіцыйных палітычных партый у Беларусі ў самым разгары. За лета пазбавіліся магчымасці легальна дзейнічаць такія, у прыватнасці, старэйшыя і вядомыя палітычныя арганізацыі як Аб’яднаная дэмакратычная партыя і Партыя Беларускага народнага фронту. Ужо адмоўлена ў перарэгістрацыі па новым законе аб партыях Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Ці спыніцца фактычнае існаванне партыі ад яе юрыдычнай ліквідацыі альбо сацыял-дэмакраты ствараць нейкія партыйныя арганізацыі за мяжой? Пра гэта з намесніцай старшыні БСДП (Грамада) Ганнай Канюс пагутарыў наш карэспандэнт Уладзімір Лапцэвіч.

У Дзень Незалежнасці Украіны 24 жніўня на экраны некалькіх краінаў выйшаў украінскі мастацкі фільм «Доўбуш», які распавядае пра змаганне карпацкіх украінцаў за сваю свабоду ў пачатку 18-га стагоддзя праз лёс легендарнага героя Алэксы Доўбуша. Фільм ужо зараз называюць наймаштабнейшай падзеяй ва ўкраінскім кінематографе за апошняе дзесяцігоддзе. Пры гэтым, нягледзячы на тое, што здымкі фільма былі скончаныя яшчэ ў 2020 годзе, шмат якія сюжэты набылі актуальнасць пасля паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым 2022 года. Прэм’ерным паказе фільма, арганізаваны Тэрнопальскай кінакімісіяй прайшоў у гэтым абласным цэнтры. Пра тое, ці толькі прыгожая карпацкая легенда экранізаваная ў стужцы, чаму яна робіцца асабліва актуальнай цяпер і як павязвае народы былой Рэчы Паспалітай мы размаўляем з рэжысёрам карціны Алэсем Саніным.

Падтрымаць малы беларускі бізнес, каб ён падтрымліваў грамадскую супольнасць – такую мэту абазначыў сузаснавальнік Асацыяцыі прадпрымальнікаў AIST Сяргей Панфілаў, прадстаўляючы ініцыятыву «Мост» у беларускім хабе «Новая зямля» ў Беластоку.

У Варшаве вядзецца падрыхтоўка да святкавання Дня беларускай вайсковай славы. Арганізуе мерапрыемствы арганізацыя беларускіх нацыяналістаў РУХ разам з шэрагам іншых, у тым ліку з Палком імя Кастуся Каліноўскага.