Loading

У Варшаве вядзецца падрыхтоўка да святкавання Дня беларускай вайсковай славы. Арганізуе мерапрыемствы арганізацыя беларускіх нацыяналістаў РУХ разам з шэрагам іншых, у тым ліку з Палком імя Кастуся Каліноўскага.

Цяпер прадстаўнікі РУХу вырашылі пашырыць ініцыятыву святкавання і ў межах свята правесці яшчэ і вялікую інфармацыйную кампанію ў шэрагу гарадоў розных краінаў, дзе знаходзяцца прадстаўнікі арганізацыі РУХ. Аб гэтым нам распавёў прадстаўнік РУХу Ян Ермаловіч.

«Гэтае мерапрыемства, вялікае святкаванне ў Варшаве, гэта будзе часткаю такой вялікай кампаніі РУХу да Дня беларускай вайсковай славы. Зараз мы жадаем ва ўсіх ці, прынамсі, у большасці краінаў і гарадоў дзе ў нас ёсць філіі і прадстаўніцтвы, правесці мерапрыемства да гэтай даты. То бок недзе, як у Варшаве, гэта будуць публічныя мерапрыемствы, недзе гэта будзе раздача ўлётак, расклейка плакатаў інфармацыйных, графіці, муралы. То бок рознымі шляхамі, але мы жадаем адзначыць гэтае свята. І паўсюль гэта пройдзе на нацыянальных мовах тых краінаў, дзе гэта будзе адбывацца, каб распавесці мясцовым жыхарам, што існуе іншы бок беларусаў».

Святкаванне Дня беларускай вайсковай славы ў Варшаве адбудзецца 9 верасня. Мерапрыемства пачнецца а 15:00 гадзіне па мясцовым часе ў Музеі вольнай Беларусі.

Калі вы жадаеце падтрымаць арганізатараў, зрабіць гэта можна па спасылцы.

Падрабязней пра мерапрыемства слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.