Author

redakcja

Browsing

Ураджэнец вёскі Дудзічы Міхал Ельскі зрываў авацыі ў Парыжы, Франкфурце-на-Майне, Берліне, Мюнхене, Кракаве. Кажуць, што рэпертуар музыканта складаўся з найбольш знакамітых скрыпічных твораў Баха, Паганіні, В’ётана. Іграў выканаўца і ўласныя опусы. Яго кампазітарская спадчына – каля 100 твораў. Самы папулярны і вядомы – Танец смерці для скрыпкі і фартэпіяна.

Kitchentattooer – гэта мастак са Слуцку, які пакідае на целах сваіх кліентаў наіўныя дзіцячыя малюнкі. «З гэтым як быццам прасцей жыць», – прызнаецца Дзяніс, якога мы сустрэлі ў Лодзі. Магчыма, менавіта там ён адкрые свой першы тату-салон. А пакуль што мастак падарожнічае і працуе ў студыях Берліна, Парыжа, Прагі, Таліна, Тбілісі і Варшавы.

Праваабарончы цэнтр Вясна 20 ліпеня быў уганараваны прэстыжнай прэміяй ААН у галіне правоў чалавека. Гэта, безумоўна, прызнанне плённай працы вялікага калектыву, некалі створанага цяперашнім лаўрэатам Нобелеўскай прэіі міру і палітвязнем Алесем Бяляцкім. Праваабарончы цэнтр «Вясна» працягвае выконваць сваю вельмі важную справу – аказвае прававую дапамогу пацярпелым ад палітычнага пераследу, дакументуе катаванні і маніторыць парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Лаўрэаты прэміі былі абраныя Спецыяльным камітэтам з больш чым 400 намінацый, атрыманых ад дзяржаваў-членаў, сістэмы ААН і грамадзянскай супольнасці.

27 ліпеня дэмакратычная супольнасць Беларусі святкуе Дзень Незалежнасці. У гэты дзень у 1990 годзе была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце. Пазней дата дня Незалежнасці была замененая ўжо пры Лукашэнку па выніках рэферэндуму 1996 года на 3 ліпеня, але ж далёка не ўсе ў Беларусі прызнаюць гэтую дату. Лідар руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык у чарговы раз падкрэслівае, што святкаванне Дня Незалежнасці па Лукашэнку, з’яўляецца фактычна падтрымкай яго наратыву «часам не да законаў». Спадар Вячаслаў у чарговы раз нагадаў, што дэмакратычная супольнасць лічыць рэферэндум 1996 года нелегітымным, а таму і ніякія змены па яго выніках законнымі быць не могуць.

Гродзенскі абласны суд 26 ліпеня прысудзіў па шэсць гадоў зняволення журналісту Паўлу Мажэйку і адвакату Юліі Юргілевіч па абвінавачванні ў нібыта садзейнічанні экстрэміскай дзейнасці. Павел мусіць адбываць пакаранне ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Юлія – агульнага. Падсудныя намераны абскардзіць вырак у Вярхоўным судзе, пра гэта паведаміла жонка Паўла Ірына Чарняўка.

У суботу 29 ліпеня незалежныя беларускія медыі аб’яднаюцца ў 12-гадзінным усебеларускім анлайн-марафоне салідарнасці «Нам не ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем’яў. Да эфіру далучацца блогеркі і блогеры, палітыкесы і палітыкі, дзяячкі і дзеячы культуры і спорта, грамадскія актывісткі і актывісты. Радыё Ўнэт актыўна падтрымала марафон: эфір з нашай студыі з 20.30 па 22.00 па мінскім часе. Да нас завітаюць вядомыя беларускія выканаўцы Піт Паўлаў і Юры Стыльскі, а таксама гурты Atesta i Belarusian True Story.

Украіну наведала прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Аліна Коўшык. У нядзелю яна сустрэлася з беларусамі, якія жывуць ва Украіне, і правяла дыскусію на тэмы нацыянальнай ідэнтычнасці і нацыянальнага адраджэння ў беларуска-ўкраінскім хабе «Сустрэча». Паміж працоўнымі сустрэчамі і абмеркаваннямі мы паразмаўлялі са спадарыняй Алінай Коўшык пра тыя праблемныя пытанні, якія існуюць у справе нашага нацыянальнага адраджэння ў сувязі з вымушанай эміграцыяй з Радзімы многіх найбольш актыўных беларусаў і супрацу з украінскімі інстытуцыямі.

Вялікую занепакоенасць сітуацыяй, якая складваецца вакол палітзняволенага журналіста і актывіста польскай меншасці ў Беларусі Анджэя Пачобута, выказалі ўдзельнікі чарговай акцыі ў яго падтрымку, што праводзіцца ў 20-х чыслах кожнага месяца ў Беластоку. Адсутнасць звестак аб ім, зважаючы на лёс нядаўна забітага ў калоніі яшчэ аднаго палітвязня Алеся Пушкіна, прымусіла мітынгоўцаў заклікаць, у прыватнасці польскія ўлады, да дзеянняў у абарону Пачобута.

Дзяржаўны дэпартамент ЗША адрэагаваў на словы Лукашэнкі аб магчымым нападзе на Польшчу. Там расцэньваюць яго пагрозы аб магчымых намерах баевікоў Вагнэра дайсці да Варшавы і Жэшува як «безадказныя». Такую заяву зрабіў прэс-сакратар дзяржаўнага дэпартамента ЗША Мэцью Мілер.