Loading

Праваабарончы цэнтр Вясна 20 ліпеня быў уганараваны прэстыжнай прэміяй ААН у галіне правоў чалавека. Гэта, безумоўна, прызнанне плённай працы вялікага калектыву, некалі створанага цяперашнім лаўрэатам Нобелеўскай прэіі міру і палітвязнем Алесем Бяляцкім. Праваабарончы цэнтр «Вясна» працягвае выконваць сваю вельмі важную справу – аказвае прававую дапамогу пацярпелым ад палітычнага пераследу, дакументуе катаванні і маніторыць парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Лаўрэаты прэміі былі абраныя Спецыяльным камітэтам з больш чым 400 намінацый, атрыманых ад дзяржаваў-членаў, сістэмы ААН і грамадзянскай супольнасці.

Пра значнасць прэміі ААН распавяла праваабаронца «Вясны», сябра Часовай рады арганізацыі Наталля Сацункевіч.

Фота: ПЦ «Вясна».

Comments are closed.