Author

redakcja

Browsing

Сёння пачынаюцца слуханні Каардынацыйнай рады з прадстаўнікамі Аб’яднанага пераходнага кабінета. Паводле мінскага часу слуханні пачнуцца а 14-й гадзіне (паводле змененага сёння графіку) і працягнуцца тры дні. Другі дзень будзе пачынацца а 13 гадзіне. Пра тое, як слуханні рыхтаваліся і ў якім фармаце будуць праходзіць мы спыталі спікера Каардынацыйнай Рады Андрэя Ягорава.

Асіміляцыйныя працэсы, якія адбываюцца ў Польшчы, прывялі да змяншэння колькасці тых, хто вызначае сябе беларусамі. У той жа час беларускую мову не трэба лічыць абавязковым паказчыкам беларускасці. Такія думкі гучалі на дыскусійнай панэлі «Беларусы Падляшша», якая прайшла на фестывалі абуджаных «Тутака».

Праект «Чын-Чыны», вядомы сваімі пародыямі на беларускіх чыноўнікаў, прывез у Варшаву фільм «Чын-Чыны праляцелі кукушкай». У нядзелю ў Музеі Вольнай Беларусі адбыўся прэм’ерны паказ.

Team Theatre пакажа сваю пастаноўку на адной з самых смелых тэатральных сцэн – у TR Warszawa. З 8 па 13 жніўня там пройдзе цэлы Тыдзень беларускага тэатра! Незвычайнае прачытанне старажытнай легенды аб Уленшпігелі ўбачым 9 жніўня. Дата прэм’еры – невыпадковая. 

Каля сотні беларусаў прыйшлі 30 ліпеня ў беластоцкі хаб «Новая зямля», каб паслухаць лекцыю-выступ лідэра Нацыянальнага вызваленчага руху «Вольная Беларусь» Зянона Пазняка аб беларускай нацыянальнай ідэі. Тэма закранала як гісторыю дачыненняў з суседнімі краінамі, перш за ўсё, усходнім суседам, так і сучасныя рэаліі і пагрозы існавання нашай нацыі.

Імя Ігната Дамейкі згадваецца ў Чылі амаль з рэлігійнай пашанай. Вуліцу Дамейкі можна знайсці там практычна ў кожным буйным горадзе. Як школы і ўніверсітэты, названыя ў яго гонар. На другім канцы свету ён стаў заснавальнікам школы геалогіі, некалькі разоў абіраўся рэктарам Чылійскага ўніверсітэта, а на самым піку кар’еры, калі яму было амаль 50, Дамейка ўпершыню ў жыцці па-сапраўднаму закахаўся і ажаніўся з 15-гадовай Энрыкетай дэ Сатамаер.

Эксперты Цэнтра права і дэмакратыі «Justice Hub» падрыхтавалі першы падрабязны юрыдычны аналіз сур’ёзных парушэнняў правоў чалавека, учыненых Лукашэнкам і беларускімі ўладамі ў перыяд з траўня 2020 па травень 2023 года. Пра тое, што месціць у сабе гэты даклад радыё Ўнэт распавяла спецыялістка ў камунікацыях Цэнтра права і дэмакратыі «Justice Hub» Ксенія Тарасевіч.

Днямі беларус Уладзіслаў Бохан загадаў правесці «Хрэсны ход» у Курскай вобласці, а пасля фактычна прымусіў настаўнікаў пад Смаленскам ушанаваць сябе як героя Расіі.

Урачысты зарок рушэнца – прысягу дабраахвотніка на служэнне Беларусі – упершыню далі некаторыя сябры Беластоцкай грэнадзёрскай харугвы. Тыя, хто прайшоў тэарэтычныя і практычныя іспыты, атрымалі адпаведныя шэўроны і бардовыя бярэты.

29 ліпеня беларускія незалежныя медыі разам з праваабаронцамі праводзяць анлайн-марафон «Нам не ўсё адно!». Яго мэта: сабраць грошы для палітвязняў і іх сем’яў.