Author

redakcja

Browsing

З серады Каардынацыйная рада прымае справаздачы прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета. Адкрывала слуханні прадстаўніца па культурным адраджэнні Аліна Коўшык.

5-6 жніўня ў Варшаве адбудзецца канферэнцыя «Новая Беларусь». Яна стане завяршэннем цэлага шэрагу палітычных мерапрыемстваў, якія пачаліся са слуханняў прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета.

У Беларусі збіраюцца «больш актыўна ствараць кантрактную армію». Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка. Па яго словах, асновай беларускага кантрактнага войска стануць найміты ПВК «Вагнэра».

Тыя, хто сочыць за жыццём беларускага тэатра ў замежжы, напэўна ўжо чулі пра новую ініцыятыву «ДзеЯ другая». Гэта тэатральны праект, які ў Варшаве стварылі колішнія акцёры Новага драматычнага тэатра ў Мінску. Дэбютавалі яны смелым эксперыментам – сляпой чытанкай па п’есе ананімнага аўтара «Новы час». Пасля быў спектакль «Кракадзіл», прысвечаны беларускім палітвязням і створаны на падставе іх лістоў, прамоў у судзе, інтэрвʼю. На жнівень запланаваная чарговая прэмʼера.

Жніўная паэзія і жніўныя спевы – гэта адзін з самых старажытных пластоў абрадавай спадчыны нашых продкаў. Жыта зачыналі жаць звычайна на Піліпа, 22 ліпеня, і гэтая пара працягвалася цягам месяца. А ў цяжкай працы заўсёды дапамагала песня. Яна надавала рытмічнасць, яднала, і што вельмі важна падчас цяжкай работы, дазваляла знайсці правільнае дыханне. Менавіта таму жніўны спеў часта такі працяглы, такі доўгі.

Канцэпцыя Аб’яднанага пераходнага кабінета, які з’явіўся на мінулагодняй канферэнцыі «Новая Беларусь» ў Вільні, не атрымала свайго развіцця, крызіс у ім паглыбляецца і не варта чакаць ад падобнай канферэнцыі 6 жніўня ў Варшаве нейкіх прарыўных рашэнняў і дзеянняў. Аб гэтым у інтэрв’ю радыё Ўнэт заявіў сябра Нацыянальна-вызвольнага руху «Вольная Беларусь», палітолаг Павел Усаў.

27 і 31 ліпеня ў грузінскі порт Батумі ўваходзіў круізны лайнер Astoria Grande пад сцягам Палау, але з расійскімі турыстамі на борце. Выйшаў карабель з расійскага Сочы і прыбыў у Батумі праз Турцыю. Падчас прыпынку ў Батумі 27 ліпеня журналісты паразмаўляі з некаторымі расійцамі на борце судна. Яны казалі, што Расія ў 2008 годзе вызваліла Абхазію ад грузінаў. Гэтыя заявы, а таксама сцвярджэнні некаторых расійцаў, што яны наведвалі акупаваную Расіяй грузінскую Абхазію, абурылі батумцаў і яны бліжэй да вечара распачалі на прыстані акцыі пратэсту. Тады карабель пакінуў Батумі. Але 31 ліпеня ён зноў прыплыў у батумскі порт, прычым на гадзіну раней за запланаваны час. Тым не менш, расійцаў зноў сустрэлі пратэстоўцы. Грузінаў падтрымалі і беларусы. Пра тое, як адбываліся гэтыя акцыі пратэсту і як рэагавалі расійцы распавёў удзельнік пратэстнай акцыі ў порце Батумі, кіраўнік арганізацыі «Беларуская дыяспара Аджарыі» Аляксей Балашоў.

Даніну памяці польскім паўстанцам аддалі 1 жніўня і беларусы Варшавы. Прадстаўнікі партый Грамада і БХД усклалі кветкі да помніка Варшаўскага Паўстання на плошчы Красіньскіх. Ускладанне кветак арганізаваў прадстаўнік партыі БХД Яўген Дудкін.