Loading

Вядомы футбольны брамнік Аляксандр Гутар, які ў 2020 годзе падпісаў ліст супраць гвалту сілавікоў, зладзіў прэс-канферэнцыю, дзе заявіў, што ніколі не быў апазіцыянерам.

Спартовец распавёў, што не ўдзельнічаў у пратэстах, а яго словы трохгадовай даўніны няправільна зразумелі. Напярэдадні з падобнай заявай выступіў яшчэ адзін экс-футбаліст беларускай зборнай Станіслаў Драгун.

Пра тое, чаму спартоўцы, якія ў 2020 падтрымалі пратэсты, адракаюцца ад сваіх словах, што чакае айчынны спорт і ці могуць выступаць на міжнароднай арэне спартоўцы, якія падтрымліваюць вайну, у эфіры радыё Ўнэт распавёў выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін.

Сцісла ў размове:

  • Я не веру, што заява Гутара была шчырай. Мы не ведаем усіх абставінаў і нават не ўяўляем, што магло падштурхнуць яго на такі крок. Яшчэ ў савецкія часы вальнадумныя людзі паказальна каяліся ў сваіх поглядах, але рабілі гэта, каб застацца ў асяроддзі і надалей прасоўваць дэмакратычныя каштоўнасці.
  • Ёсць такі выраз: «Які футбол у дзяржаве, такая і дзяржава». Гэта не БАТЭ дэградаваў, гэта Беларусь дэградавала. Эканамічны спад, палітычны і прававы крызіс адбіліся на ўсім грамадстве, у тым ліку і на футболе.
  • І я раней прагназаваў, што нашыя беларускія зборныя вернуцца на міжнародную арэну ў 2024-25 гадах. Яны не могуць не вярнуцца. А калі мы будзем штучна, сваімі рукамі, ізаляваць беларусаў ад цывілізаванага свету, то палітвязні будуць сядзець яшчэ вельмі доўга і іх лічба будзе толькі расці.
  • Ізаляцыя беларускага дзіцячага спорту – гэта вялікая праблема. І цяпер Фонд спартовай салідарнасці працуе над яе вырашэннем. Дзеці не павінны цярпець пра санкцыі супраць рэжыму.

Поўную размову глядзіце ў трансляцыі са студыі радыё Ўнэт.

Comments are closed.