Пра гэта заявілі былы кіраўнік Беларускага моладзевага хабу (БМХ) Алесь Лапко і сузаснавальніца арганізацыі Стася Гліннік.
Па словах Лапко, спроба рэйдарскага захопу пачалася ў ліпені. Былі выламаны дзверы памяшкання Хаба на пляцы Канстытуцыі, 6, і невядомыя людзі патрапілі ў офіс. Былы кіраўнік БМХ назваў імёны, хто можа за гэтым стаяць: сябры назіральнай рады Андрэй Ракевіч і Анастасія Баравікова. «Яны ў змове з Сяргеем Бульбай пры парушэнні статуту і рэгламенту змянілі кіруючы органы асацыяцыі, якой з’яўляецца БМХ». Для гэта нібыта былі падроблены подпісы сяброў арганізацыі. Справай ужо займаецца польская паліцыя.
Стася Гліннік у сваю чаргу адзначыла, што спроба ціску на каманду Хабу адбываецца доўгі час. І зараз заснавальнікі зробяць усё магчымае, каб спыніць захоп буйнейшай беларускай пляцоўкі ў Варшаве. Па словах Алеся Лапко, час для гэтага выбраны таксама невыпадкова: у бліжэйшыя дні ў Варшаве запланавана некалькі буйных беларускіх мерапрыемстваў, у тым ліку канферэнцыя «Новая Беларусь».
Як нам паведаміў цяперашні кіраўнік асацыяцыі «Беларускі моладзевы хаб» Сяргей Бульба, усе адбываецца згодна з законам. «Назіральная рада прасіла старую дырэкцыю Хабу прадаставіць дакументацыю, гэтага не адбылося. Пасля змены заснавальнікаў мы прасілі таксама прадаставіць дакументацыю, вярнуць памяшканне, але яны паспрабавалі яшчэ і памяшканне ўкрасці. У маім разуменні, тое, што адбываецца, гэта аднаўленне законнасці».
Comments are closed.