Loading

Жніўная паэзія і жніўныя спевы – гэта адзін з самых старажытных пластоў абрадавай спадчыны нашых продкаў. Жыта зачыналі жаць звычайна на Піліпа, 22 ліпеня, і гэтая пара працягвалася цягам месяца. А ў цяжкай працы заўсёды дапамагала песня. Яна надавала рытмічнасць, яднала, і што вельмі важна падчас цяжкай работы, дазваляла знайсці правільнае дыханне. Менавіта таму жніўны спеў часта такі працяглы, такі доўгі.

Уся прыгажосць і магія спеўнай беларускай традыцыі – у нашым аўдыё.

Comments are closed.