Author

admin

Browsing

На беларускай музычнай сцэне з’явіўся новы праект – «Мёртвый Брат».  Яго лідар – Антон Прахожы, вядомы па гуртах RetroElektro і «Водосточные Лилии». Цяпер жа ён прэзентуе цалкам аўтаркі твор.

Актывіст і прадпрымальнік Зміцер Завадскі вось ужо паўгода працуе над стварэннем беларускага маркетплэйса. Нашаму радыё Зміцер распавёў пра тое, чаму гэта важна, адказаў на пытанні, чаму ў беларускім маркетплэйсе будзе раісійская мова і папрасіў дапамогі ў тых, хто мае магчымасці і жаданне.

24 лістапада 1996-га ў Беларусі адбыўся рэфэрэндум, які ініцыяваў Аляксандр Лукашэнка. Гэтую падзею некаторыя даследчыкі называюць дзяржаўным пераваротам, які кардынальна змяніў гісторыю сучаснай Беларусі. Галасаванне праходзіла на фоне абвастрэння адносін паміж прэзідэнтам і парламентам. У выніку рэферэндуму Лукашэнка атрымаў надзвычайна шырокія паўнамоцтвы.

Нядаўна на вуліцах Варшавы, на прыпынках і лайтбоксах можна было заўважыць плакат пад назвай «Мы не мяса». Цела жанчыны на выяве размалёвана чырвонымі лініямі па ўзору разрэзкі мяса. Любы беларус, паглядзеўшы на плакат, зразумее, якая сітуацыя нарадзіла гэтую балючую метафару. У студыі радыё Ўнэт Аліна Крамко паразмаўляла з аўтаркай гэтага візуальнага праекта, фатографкай і мастачкай Яўгеніяй Мужавай.

За апошнія тыдні Расію вызналі краінай-спонсарам тэрарызму амаль усе галоўныя палітычныя пляцоўкі Еўропы і Генеральная асамблея НАТА. 30 краін-удзельніц пагадзіліся і з прапановамі ўкраінскай дэлегацыі. Сярод іх – павелічэнне паставак Украіне зброі, распрацоўка канкрэтных крокаў для ўступлення Украіны ў НАТА, а таксама стварэнне механізмаў спагнання з Расіі рэпарацый.

Марыя Калеснікава пераведзена на невызначаны тэрмін у ШЫЗА, а яе чарговага адваката хутка могуць пазбавіць ліцэнзіі. Сястра Марыі Таццяна Хоміч у эфіры радыё Ўнэт распавяла, што зараз вядома пра стан асуджанай на 11 гадоў Калеснікавай.

У Ерэване 23 лістапада прайшоў саміт Рады калектыўнай бяспекі АДКБ. Ніякіх асабліва цікавых рашэнняў ад яго не чакалася. Інтрыгай было само тое, што Арменія, якая, будучы краінай-чальцом блоку, ды яшчэ і старшынёй у ім, зазнала цягам года ваенную агрэсію з боку краіны, якая не ўваходзіць у блок – Азербайджану, і звярнулася да АДКБ па дапамогу, але гэтую дапамогу не атрымала. Замест гэтага туды была накіраваная камісія, якая мусіла нешта вывучыць. У выніку ў сітуацыю ўмешваліся ЗША, а ў Ерэван прылятала амерыканская спікерка парламента Нэнсі Пэлосі. Чаму і як Арменія ўсё ж прыняла на сваёй тэрыторыі кіраўнікоў ваеннага блоку, які кінуў яе ў самы патрэбны момант, якім быў вынік нарады, як рэагавалі армяне на візіт да іх расійскага і беларускага дыктатараў, распавёў армянскі палітолаг, каардынатар даследаванняў Армянскага Інстытуту міжнародных адносінаў і бяспекі Рубэн Меграбян.

Прыкладна месяц таму ў эфіры «Світанку свабоды» палітык і грамадскі дзеяч Алесь Стральцоў аналізаваў колькасць паставак заходнімі краінамі ўзбраення для Украіны. Тады лічбы былі недастатковымі. Праз месяц Алесь зноў падрыхтаваў аналітыку, з якой вынікае, што колькасць узбраення трошкі павялічылася, але галоўнае пытанне, чаму так мала, застаецца без адказу.

У найбуйнейшы горад на поўдні Украіны – Адэсу, прыйшоў фестываль дакументальнага кіно «1084 На мяжы». Што гэта за імпрэза радыё Ўнэт ужо распавядала падчас яе адкрыцця ў Львове. У Адэсе ж учора прайшло адкрыццё выставы працаў мастака Уладзіміра Цеслера. Мяркуецца таксама серыя кінапаказаў і выстава, прысвечаная беларускім палітычным зняволеным. Але чым увогуле падчас паўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны жыве беларуская супольнасць Адэсы? Па гэта нам распавёў адзін з актывістаў беларускай грамады гэтага паўднёвага і партовага горада Алесь.

У Катары пачаўся Чэмпіянат свету па футболе. І гэты мундыяль яшчэ да пачатку выклікаў скандалы палітычныя і грамадскія. Праваабаронцы крытыкуюць краіну-гаспадыню за тое, што пры ўзвядзенні аб’ектаў для чэмпіянату з-за дрэнных умоў працы ў Катары загінулі тысячы працоўных. Сусветная грамадскасць мае пытанні да правоў жанчын і прадстаўнікоў сексуальных меншасцяў у эміраце. Праваахоўныя органы ўжо расследуюць, а як увогуле ФІФА выбірае месцы правядзення чэмпіянатаў.