Loading

У Катары пачаўся Чэмпіянат свету па футболе. І гэты мундыяль яшчэ да пачатку выклікаў скандалы палітычныя і грамадскія. Праваабаронцы крытыкуюць краіну-гаспадыню за тое, што пры ўзвядзенні аб’ектаў для чэмпіянату з-за дрэнных умоў працы ў Катары загінулі тысячы працоўных. Сусветная грамадскасць мае пытанні да правоў жанчын і прадстаўнікоў сексуальных меншасцяў у эміраце. Праваахоўныя органы ўжо расследуюць, а як увогуле ФІФА выбірае месцы правядзення чэмпіянатаў.

Пра футбол і не толькі Раман Ждановіч пагаварыў са спартовым журналістам Белсату Аляксандрам Баразенкам.

Сцісла ў размове:

  • Катар не вельмі добры выбар для ЧС-2022. Бо гэтае першынство ламае звыклі каляндар футбольных турніраў. Да таго ж шмат пытанняў да выбару месца чэмпіянату ў праваабаронцаў, журналістаў, футбалістаў і нават у Інтэрпола. Дарэчы, папярэдні ЧС праходзіў у Расіі, і два разы запар дзіўны выбар краіны-гаспадыні ЧС выклікае шмат пытанняў да функцыянераў ФІФА.
  • Катар выдаткаваў на гэты чэмпіянат 220 мільярдаў долараў. Вельмі дарагое першынство. Але для мясцовых шэйхаў гэта хутчэй пытанне іміджу, а на яго грошаў не шкадуюць. Сама каманда Катара выглядае пакуль неканкурэнтаздольнай, інвестыцыі ў спартсменаў, напэўна, былі не такія значныя.
  • Іран: паводзіны каманды, якая поўным складам выступіла супраць дыктатуры ў сваёй краіне, уразілі. Інтрыга была, ці зможа трэнер каманды не прагнуцца пад іранскіх спартыўных чыноўнікаў і паклікаць у зборную лепшых, а не лаяльных. Гэты дэмарш футбалістаў не застаўся незаўважаным у Іране і ім зараз небяспечна вяртацца на радзіму.
  • Першая сенсацыя: матч Аргенціна-Саудаўская Аравія, дзе саудзіты выйгралі з лікам 2:1 і паказалі вельмі лагічную гульню. Яны таксама прадэманстравалі, што на чэмпіянаце свету тое, што ты – Месі, яшчэ нічога не вырашае.
  • Фаварыты Аляксандра Баразенкі: Англія (але іх футбол сумна глядзець), Бразілія (заўседы фаварыт, але не заўсёды перамагае), Аргенціна (заўсёды фаварыт, але практычна ніколі не перамагае), Францыя (нягледзячы ні на якія траўмы не будзе слабейшай за Эквадор) і Германія (не перастане быць машынай, якая, калі завядзецца, то раздавіць усіх, але трэба каб завялася).

Поўную размову слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.