520 total views
На беларускай музычнай сцэне з’явіўся новы праект – «Мёртвый Брат». Яго лідар – Антон Прахожы, вядомы па гуртах RetroElektro і «Водосточные Лилии». Цяпер жа ён прэзентуе цалкам аўтаркі твор.
У эфіры радыё Ўнэт Антон Прахожы распавёў чаму зрабіў першую аўтарскую песню па-беларуску і калі чакаць новыя трэкі.
«Гэтая песня стала для мяне доказам, што я магу і абавязаны нават, развіваць свае беларускамоўныя лірычныя навыкі. Гэты першы твор з цыкла трэкаў пра тое, што я бачыў і чуў за гэтыя некалькі гадоў. Наступны будзе ЕР, які павінен выйсці да канца года».
Слухайце першы трэк новага беларускага музычнага праекта «Мёртвый Брат» ніжэй.
Comments are closed.