Праблема дэзінфармацыі, маніпуляцыі і прапаганды, асабліва ў кантэксце іх выкарыстання ў якасці інструментаў для дасягнення палітычных мэт ці нават як зброі, даўно цікавіць пераважна спецыялістаў: навукоўцаў, даследчыкаў, аналітыкаў і медыяэкспертаў. У грамадскай свядомасці такой праблемы практычна не існавала.
З 9 па 11 снежня ў Львове праходзіў беларуска-ўкраінскі форму імя князёў Астрожскіх. Прысутнічалі палітыкі, эксперты і грамадскія дзеячы абедзвюх краін. Сустрэча праходзіла па правілах Chatham House, таму распавядаць падрабязнасці размоў, цытаваць выступы і тлумачыць дэталі ўдзельнікі форуму не могуць. Украінскі палітолаг, гісторык, журналіст, дырэктар Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда распавёў аб сваіх уражаннях ад мерапрыемства.
У канцы кастрычніка ўвагу беларускай інфармацыйнай прасторы прыцягнулі паведамленні пра тое, што двух маладых беларускіх дабраахвотнікаў, якія нібыта не прайшлі праверку Службы Бяспекі Украіны гэтая служба вырашыла дэпартаваць з Украіны. Былі таксама абвінавачванні, што нехта з іх падазраваўся ў сувязях з беларускім КДБ. Пазней высветлілася, што адным з гэтых хлопцаў быў былы 18-гадовы палітзняволены Ціхан Клюкач, а асобу другога грамадства не ведала, здагадваючыся толькі пра ягоны пазыўны – Карыч. На адным з відэа, якое трапіла ў сеціва, ён прысутнічаў у балаклаве і не называўся. І вось зараз ён вырашыў упершыню надаць галоснасці сваёй гісторыі і раскрыць сваю асобу. Такім чынам – гэта Яўген Каранкевіч, які распавёў нам сваю гісторыю.
Адным з улюбёных прыёмаў усіх прапагандыстаў з’яўляецца т.зв «whataboutism», ад фразы «what about…», літаральна «а ў вас…». У гады халоднай вайны СССР з задавальненнем карыстаўся гэтым метадам у адказ на ўсе абвінавачванні на свой адрас, і асобныя фразы сталі нават крылатымі, кшталту «а ў вас неграў лінчуюць». Сёння з такім жа поспехам можна выкарыстоўваць «а ў вас ёсць ЛГБТ». Іншымі словамі, калі нас нехта абвінавачвае, напрыклад, у крадзяжы ровара, мы спрабуем зняць адказнасць з сябе і адначасова перанесці цікавасць і абурэнне на штосьці іншае, да прыкладу «а сусед жонку бʼе». Які там ровар.
Аналіз кантэнту сербскіх СМІ пасля пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны ў лютым 2022 года дазваляе зрабіць выснову, што з-за прысутных у інфармацыйнай прасторы прыхільных Расіі або адкрыта прарасійскіх наратываў, медыйны пасыл, адрасаваны сербскаму грамадству, часам адрозніваецца ад таго, што можна ўбачыць у прэсе і тэлебачанні іншых еўрапейскіх краін, якія выразна кажуць пра несправакаваны, агрэсіўны і неправавы характар дзеянняў Расіі супраць Украіны. Вышэйзгаданая спецыфіка была заўважана Еўракамісіяй, якая ў кастрычніку 2022 года заявіла, што «[…] частка сербскіх СМІ ўцягнутая ў адкрытую і прарасійскую дэзінфармацыйную кампанію».
Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі разам са сваімі ўкраінскімі і расійскімі калегамі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Пра гэта ён даведаўся за кратамі, так што на ўрачыстасцях у Осла 10 снежня будзе яго жонка Наталля Пінчук. У эфіры радыё Ўнэт яна распавяла пра сустрэчу з Алесем Бяляцкім, перажыты 2020 год і расказала, ці атрымалася ў праваабаронцы перадаць словы для выступу на цырымоніі ўзнагароджання.
3 снежня ў Беластоку адкрыўся беларускі хаб «Новая зямля». У эфіры радыё Ўнэт сузаснавальнік хаба Зміцер Антончык распавёў пра падзею.
Прэзентацыя кнігі Руслана Шошына «Ледаколка» адбылася ў варшаўскім музеі Polin. Гэтая кніга пра беларускія пратэсты і ролю ў іх Святланы Ціханоўскай. Па словах аўтара, гэта не біяграфія Ціханоўскай, а такі нейтральны погляд на яе фігуру ў падзеях 2020 года.
7 снежня ў Нямеччыне былі арыштаваныя 25 чалавек, якія падазраюцца ў спробе ўзброенага замаху на дзяржаўны пераварот. У падазроных у ходзе вобшукаў знайшлі вялікую колькасць зброі і дэтальны план дзеянняў.
Пасля абвяшчэння аб’яднання Кіберпартызанаў і Палка Каліноўскага засталіся пытанні аб мэтах і ўмовах гэтай супрацы. Прадстаўнік руху «Супраціў» Зміцер Шчыгельскі ў эфіры радыё Ўнэт адказаў на іх.