Author

admin

Browsing

Пра тое, як сітуацыя з адмовай АДКБ надаць ваенную дапамогу Арменіі для абароны ад узброенага ўварвання Азербайджана расцэньваецца ў Арменіі, якія зараз настроі ў армянскіх палітычных эліт і грамадства, а таксама пра шанцы Арменіі выйсці з-пад уплыву Расіі мы паразмаўлялі з каардынатарам даследаванняў Армянскага інстытуту міжнародных адносінаў і бяспекі Рубэнам Меграбянам.

Указам нумар 332 ад 19 верасня 2022 года былі пазбаўлены званняў і класных чыноў больш за 80 былых супрацоўнікаў сілавых ведамстваў, а таксама работнікаў органаў пракуратуры.

Фотаздымак апублікаваў у твітары Кіраўнік бюро міжнароднай палітыкі ў Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Якуб Кумох. Ён так падпісаў фота: Польшча стаіць побач з тымі, хто змагаецца за элементарныя нацыянальныя і грамадзянскія правы ў Беларусі.

Рух «Вясна» аб’явіў на 21 верасня правядзенне акцый пратэсту супраць мабілізацыі. У Маскве і Санкт-Пецярбургу акцыі павінны пачацца а 19:00 паводле мясцовага часу. Аб месцах правядзення арганізатары паведамяць пазней.

Беларускі шоумен і вядоўца праграмы «А я вам сейчас покажу» на YouTube-канале NEXTA Дзмітрый Танковіч выступіў у Варшаве са сваім монаспектаклем «Пра што маўчаць мужчыны». Акцёр падзяліўся ўражаннямі ад варшаўскага дэбюту і распавёў пра супрацу з NEXTA.