Loading

Указам нумар 332 ад 19 верасня 2022 года былі пазбаўлены званняў і класных чыноў больш за 80 былых супрацоўнікаў сілавых ведамстваў, а таксама работнікаў органаў пракуратуры.

У афіцыйным каментары да ўказа сказана, што пералічаныя ў дакуменце асобы пазбаўлены званняў, класных чыноў за ўчыненне злачынстваў, адміністрацыйных правапарушэнняў і дыскрэдытуючых правін, несумяшчальных са статусам ваеннаслужачага або работніка органаў пракуратуры. У спісе правін значацца разгалашэнне службовай таямніцы, актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, у тым ліку несанкцыянаваных мітынгах, абраза прадстаўнікоў улады, выступ з заявамі экстрэмісцкага характару і іншыя.

Сярод пазбаўленых званняў: падпалкоўнік запасу Сахашчык Валерый Сцяпанавіч, яго сын, маёр Сахашчык Аляксандр Валер’евіч, старшы лейтэнант запасу Лебядок Ягор Віктаравіч, прапаршчык унутранай службы запасу – Ціманоўская Крысціна Сяргееўна, прапаршчык міліцыі запасу – Кулажанка Павел Аляксандравіч.

Comments are closed.