Loading

Ужо 22 верасня 2022 года пачнецца прыём заяў на атрыманне нацыянальнай (у тым ліку «гуманітарнай») візы на тэрыторыі Рэспублікі Польшча.

Зрабіць гэта можна будзе па папярэднім запісе праз сайт visa.vfsglobal.com Піша Цэнтр Беларускай салідарнасці.

Пасля атрымання часу і даты візіту заяву неабходна будзе падаць у адзін з візавых цэнтраў, размешчаных у адным з трох польскіх гарадоў: Варшаве, Познані ці Любліне.
– Warszawa, przy ul. Al. Jerozolimskie 181B (parter, wejście B-1), w godzinach od 8.30 do 16.30
– Poznanań, przy ul. Franciszka Ratajczaka 19 (parter), w godzinach od 8.30 do 16.30
– Lublin, przy ul. Tomasza Zana 39A (4 piętro), w godzinach od 8.30 do 16.30

Для тых, хто не паспее падаць заяву ў першыя даты, прадугледжаны дадатковыя, якія будуць паступова з’яўляцца на сайце visa.vfsglobal.com

Comments are closed.