Author

admin

Browsing

У Варшаве праходзіць міжнародны форум «Belarus Business Harbour 2022». Сёлета на тэмы асноўных дакладаў паўплывала вайна ва Украіне: беларускі бізнес вымушаны быў рэлакавацца не толькі з Беларусі па палітычных прычынах, а яшчэ і з Украіны – па прычыне небяспекі ваеннай.

Нефармальная сустрэча Офіса Святланы Ціханоўскай з Беларускімі актывістамі ЗША прайшла ў Нью-Йорку. Беларусы з групы Belarus FREEDOM-Philadelphia прадставілі Офісу свой праект «Чатыры сцягі. Чатыры нацыі. Адзін герой».

Падзенне расійскага рынку акцый, якое пачалося раніцай пасля заяў Крамля аб негатоўнасці да перамоваў з Украінай, да сярэдзіны дня перарасло ў абвал – рэкордны па маштабах з моманту аднаўлення таргоў у канцы сакавіка. Паведамляе тэлеграм канал Finanz.

Народная рада Луганскай Народнай Рэспублікі прызначыла правядзенне рэферэндуму аб уваходжанні ў склад Расіі ў перыяд з 23 па 27 верасня 2022 года. Пра гэта ў тэлеграм-канале паведаміў «Луганскі інфармацыйны цэнтр». Гэтыя ж даты выбралі для рэферэндуму ў Данецкай Народнай Рэспубліцы.

Вярхоўны суд пакінуў без зменаў пакаранне для Кацярыны Андрэевай – 8 гадоў і 3 месяцы пазбаўлення волі. Але пры гэтым скарэктаваў фармулёўку абвінавачвання. Пра гэта паведамляе Ігар Ільяш, муж журналісткі.

У Вільні ў бібліятэцы Акадэміі навук Літвы адкрылася выстава мастацкіх твораў, прысвечаных Францыску Скарыну. У экспазіцыі – палотны, створаныя падчас пленэра «Слядамі Скарыны», які Таварыства беларускай культуры ў Літве праводзіла ў жніўні.

У Германіі на 70-ым годзе жыцця памёр былы начальнік мінскага СІЗА «Валадарка», аўтар кнігі «Расстрэльная каманда» Алег Алкаеў. Як паведамляе «Наша ніва», прычына смерці пакуль невядомая, будзе судмедэкспертыза.