Loading

Беларускае Міністэрства замежных спраў не працягнула акрэдытацыю амбасадару Дзірку Шубелю, кіраўніку дэлегацыі Еўрапейскага Саюза ў Мінску.

Дзірк Шубель займаў гэтую пасаду з канца лета 2019 года, аднак у чэрвені 2021 года адбыў для кансультацый у Брусель і з таго моманту не вяртаўся ў Беларусь. Прэс-сакратар Еўракамісіі Пэтэр Стана пацвердзіў «Белсату» гэтую інфармацыю і выступіў з заявай:

«Увогуле, нашыя дэлегацыі і нашыя амбасадары, кіраўнікі нашых дэлегацыяў у свеце ёсць асноўнымі пунктамі кантактаў для ўзаемадзеяння з краінамі і для развіцця партнёрства і кантактаў з краінамі. Таму для нас вельмі важна, каб у нас былі людзі, акрэдытаваныя на месцах, і нашыя амбасадары маглі працаваць без абмежаванняў, штучных абмежаванняў. А цяпер канкрэтна: пасля незаконнага і недапушчальнага затрымання і пераследу нашай часовай паверанай у дэлегацыі ў Мінску беларускія ўлады пастанавілі пайсці яшчэ далей, не працягнуўшы акрэдытацыі нашаму амбасадару Дзірку Шубелю, кіраўніку дэлегацыі ЕС у Мінску, нягледзячы на яго гатоўнасць працягваць свой мандат у якасці кіраўніка дэлегацыі Еўрапейскага саюза. Відавочна, што гэта недружалюбны крок, які яшчэ больш абмяжуе вузкія дыпламатычныя кантакты і двухбаковыя адносіны паміж ЕС і Беларуссю».

Дзірк Шубель. Фота: spring96.org

Comments are closed.