Loading

Падзенне расійскага рынку акцый, якое пачалося раніцай пасля заяў Крамля аб негатоўнасці да перамоваў з Украінай, да сярэдзіны дня перарасло ў абвал – рэкордны па маштабах з моманту аднаўлення таргоў у канцы сакавіка. Паведамляе тэлеграм канал Finanz.

Індэкс МосБіржы абваліўся на 10,4%, страціўшы трыльён рублёў капіталізацыі за некалькі гадзін.
Амаль месяц росту расійскіх акцый былі сцёртыя ў пыл пасля таго, як Дума ў экстраным парадку прыняла папраўкі ў крымінальны кодэкс аб ваенным становішчы, ваенным часе і мабілізацыі.

З гэтага часу расіян будуць караць турэмным тэрмінам да 10 гадоў за адмову ваяваць і дэзерцірства. Такі ж тэрмін прадугледжаны за няяўку на ваенныя зборы, прычым адказнасць будзе распаўсюджвацца не толькі на кантрактнікаў, але і на грамадзян, якія знаходзяцца ў запасе.
У Крымінальны кодэкс вяртаецца «сталінскі артыкул» за здачу ў палон.

Comments are closed.