Loading

У Германіі на 70-ым годзе жыцця памёр былы начальнік мінскага СІЗА «Валадарка», аўтар кнігі «Расстрэльная каманда» Алег Алкаеў. Як паведамляе «Наша ніва», прычына смерці пакуль невядомая, будзе судмедэкспертыза.

Фота: Вікіпедыя.

Алег Алкаеў кіраваў СІЗА на Валадарскага ў Мінску пяць гадоў, з 1996 па 2001 год. У 2001 годзе ён выступіў з заявай, што Лукашэнка і яго паплечнікі могуць мець дачыненне да знікнення палітычных апанентаў – старшыні Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара, міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі і бізнэсмена Анатоля Красоўскага. Гэтыя падзеі ён апісаў у кнізе «Расстрэльная каманда».

У 2002 годзе Алег Алкаеў атрымаў палітычны прытулак у Германіі.

 

Comments are closed.